Навіны

У Лідзе затрымалі каля 20 чалавек, якія прыйшлі на суд Каспяровіча

Сёння ў Лідскім судзе затрымана з два дзясяткі чалавек, якія прыйшлі падтрымаць лідскага электраманцёра Івана Каспяровіча (ён вёў тэлеграм-канал «Ліда — дошка ганьбы»), паведамляе nn.by.

Дакладная прычына затрыманняў невядомая.

Адзін са сведкаў паспеў паведаміць, што затрыманне нібыта звязанае з эмацыйнай рэакцыяй людзей на прысуд Вітольду Ашурку — у тым жа судзе 18 студзеня суддзя Максім Філатаў прысудзіў Ашурку 5 гадоў калоніі. Людзі пачалі крычаць Філатаву «Ганьба!» і падтрымліваць Ашурка. 

Прадстаўнік МУС па Гарадзенскай вобласці Яўген Дудко не адказаў „Нашай Ніве” нічога канкрэтнага:

  «Так, людзі дастаўлены ў РАУС для правядзення праверкі ў рамках Адміністрацыйнага кодэкса, за што канкрэтна, пакуль сказаць не магу, колькі чалавек затрымана, таксама сказаць не магу — кагосьці пасля размовы ўжо адпусцілі», — сказаў Дудко. 

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/u-lidze-zatrymali-kalya-20-chalavek-yakiya-p/

20.01.2021
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Відэа

праваабарончыя сайты