16 і 17 студзеня праваабаронцы "Вясны" працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
|
Пераслед 17 студзеня
Як паведмаляе TUT.BY, інвестара і бізнес-анёла Валерыя Астрынскага затрымалі за сцяг з Пагоняй на хутары. Жонка затрыманага распавяла, што сцяг вісеў на хутары з лета, але нядаўна паступіла скарга ад мясцовага жыхара, таму спачатку міліцыянеры склалі пратакол за адзіночны пікет і сказалі чакаць позвы ў суд. Але пазней прыехалі і забралі Валерыя Астрынскага з дому, "бо паступіў загад ад кіраўніцтва затрымаць".
Пераслед 16 студзеня
Па звестках тэлеграм-канала "Спісы затрыманых" супрацоўнікамі міліцыі былі затрыманыя ў Мінску:
Баранаў Антон
Дзікун Дзмітрый
Кароткін Сяргей
Паўловіч Ірына
Райдан Ніна
Старкова Анастасія
Цімонькін Дзмітрый
Шадэлка Андрэй
Таксама ў ноч з 15 на 16 студзеня быў затрыманы Аляксандр Ярмаш.
У Віцебску быў затрыманы і дастаўлены ў Першамайскі РАУС Глеб Івашкевіч. Пра гэта паведаміла праваабаронца Ірына Траццякова.
Як паведамляе "Віцебская Вясна", у Віцебску 16 студзеня адбыўся ператрус у студэнта ВДТУ Цімафея Журкевіча. Міліцыянты забралі жорсткі дыск камп'ютара і тэлефон. Самога Цімафея затрымалі, ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Паводле маці студэнта, ператрус праходзіў у межах крымінальнай справы: следчыя шукаюць доказы датычнасці да яе Цімафея Журкевіча.
Інфармацыя будзе дапаўняцца
http://spring96.org/be/news/101369