Навіны

Гародня: АМАП і жыхары горада шпацыравалі па Савецкай

У Гародні ў гэтую нядзелю людзі выходзілі нешматлікімі групамі ў мікрараёнах горада. На цэнтральных вуліцах па традыцыі дзяжурылі сілавікі. Аўтазакі і мікрааўтобусы былі на вуліцы Кастрычніцкай, каля помніка Сакалоўскаму, на стаянцы на вуліцы Віленскай, а таксама на праспекце Кляцкова.

Праваабаронцы паведамляюць як мінімум пра аднаго затрыманага.

* * * 

У Гародні па Савецкай вуліцы шпацыруе АМАП у парах і тройках. Гарадзенцы працягваюць гуляць у цэнтры горада, паведамляе radiosvaboda.

У некаторых бела-чырвоныя парасоны, у тым ліку ў пажылых людзей. Хтосьці выгукнуў: «Жыве Беларусь!»

У цэнтры горада стаяць аўтазак і аўтобус. Ездзяць ваенныя машыны. 

Людзі стаяць у ланцугах салідарнасці ў розных раёнах горада.

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/garodnya-amap-i-zhykhary-gorada-shpatsyruyu/

22.11.2020
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты