Навіны

Пераслед у Беларусі 29 кастрычніка

Затрыманне на "Плошчы перамен" у Мінску. Скрыншот з відэа @motolkohelp

Затрыманне на "Плошчы перамен" у Мінску. Скрыншот з відэа @motolkohelp

29 кастрычніка пераслед людзей па палітычных прычынах у Беларусі працягваецца. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • +375 17 377 55 40.
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Кірыла Фядосава, Дзяніса Бабеню, Аляксандру Шчолакаву, Ганну Грыгар'ян і Ігара Ваўковіча затрымалі сёння раніцай на вуліцы Алібегава ў Мінску ў ланцугу салідарнасці. У сталіцы таксама затрыманыя Маргарыта Тэрэз (знаходзіцца ў Маскоўскім РУУС), Вікторыя Булат (затрыманая ў ланцугу салідарнасці каля ТЦ "Спектр), Марта Шчарбакова (затрымалі каля БДУКІ).

У Мінску пасля выкліку ў РУУС перастала выходзіць на сувязь віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі шахмат і старшыня Беларускай федэрацыі шахмат Настасся Сарокіна. Яна адна з тысячы, хто падпісаў ліст за новыя выбары.

Ягора Котава і Ангеліну Міналта затрымалі ў в. Бярозавая Рошча: затрыманне і збіццё Ягора трапіла на камеры відэаназірання, які апублікаваны ў тэлеграм-каналеTUT.BY.

У Мазыры затрымалі Вячаслава Астаніна: раніцай ён стаяў з плакатам "Не сорамна перд Азотам?" каля прахадной на Мазырскім НПЗ. Хлопца адпусцілі, але ў 18.00 ён мусіць прыбыць назад у РАУС, паведамляюць чытачы тэлеграм-каналу "Белсат".

Пасля адлічэння па палітычных матывах з Гарадзенскага Дзяржаўнага Універсітэту імя Янкі Купалы студэнткі Маргарыты Шышы, на яе абарону выйшлі іншыя студэнты. З плакатам “ГДУ адлічвае з пад скальпеля” да прыступкаў універсітэту выйшла другая студэнтка Варвара Грынюк. Яе падтрымала яшчэ адна студэнтка Ганна Конанава. Дзяўчаты прастаялі нядоўга. Хутка да іх пад’ехаў бусік з сілавікамі і студэнтак забрала міліцыя. Рэпрэсіі супраць студэнтаў у Гародні працягваюцца.

У Віцебску затрымалі Сафію Цярэнцьеву за адзіночны пікет ў філіяле БДТУ. Дзяўчыну вязуць у Кастрычніцкі РАУС.

Пасля судовага паседжання, якое адбылося ў Брэсце над 59-гадовай Зінаідай Міхнюк, жанчына аказалася затрыманай. На гэтым судзе разглядалася, ці брала яна удзел у нядзельнай акцыі 25 кастрычніка (што кваліфікавался па ч.1 арт.23.34 КоАП). З будынку Дома правасуддзя Зінаіда не здолела выйсці вольным чалавекам: адразу ж пасля суда (дзе аб'явіўся перапынак да 12:00 30.10) да яе падашоў чалавек, які прад'явіў пасведчанне следчага ды аб'явіў, што Зінаіда затрыманая на падставе арт.108 Крымінальна-працэсуальнага кодэксу (падазрэнне ў здзяйсненні правапарушэння).

 

Дзе і як шукаць затрыманых у Мінску?

У сувязі з маштабнымі затрыманнямі ў Мінску ў Праваабарончы цэнтр "Вясна" звяртаецца шмат людзей, каб даведацца пра лёс родных і блізкіх.

 

http://spring96.org/be/news/100160

Відэа

праваабарончыя сайты