Навіны

Салідарнасць у Гародні

Гарадзенцы прыехалі падтрымаць затрыманых ды напаіць іх цёплай гарбатай.

Ілюстрацыйнае фота.

Што адбываецца каля Ленінскага РАУС у Гародні, паведамляе карэспандэнт Сяргей Апановіч:

– Салідарнасць каля Ленінскага РАУС у Гародні. Дзясяткі людзей прыехалі падтрымаць затрыманых гарадзенцаў, прывезлі гарбату, цёплыя рэчы і чакалі людзей. Усяго за дзень было затрымана больш за 100 гарадзенцаў, частку якіх выпусцілі праз тры гадзіны. Людзі з вялікім задавальненнем атрымлівалі гарбату і дапамогу людзей. Частку людзей пакінулі да панядзелка, калі адбудуцца суды на вуліцы Даватара, у судзе Ленінскага раёна.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/salidarnasts-u-garodni/

26.10.2020
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Відэа

праваабарончыя сайты