Навіны

Звароты скідзельцаў у абласны суд не даюць выніку

Скідзельскія жыхары працягваюць аспрэчваць незаконна прысуджаныя ім судом Гарадзенскага раёну штрафы. 25 верасня суддзя Мая Маляўка прысудзіла 6 жыхарам Скідзеля вялікія штрафы за ўдзел у нібыта несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Адным з элементаў гэтай несанкцыянаванасці сталі маскі на тварах асуджаных, якія мелі белыя і чырвоныя колеры.

Уладзімір Іаскевіч і Вольга Самойла не пагадзіліся з такой пастановай суду і падалі скаргі ў абласны суд.

23 кастрычніка суддзя абласнога суда Валерый Раманоўскі не стаў абцяжарваць сябе доўгім разглядам скаргаў скідзельцаў і вельмі хутка не задаволіў іх.

 

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты