Навіны

Сёння ў Менску адбудзецца чарговы жаночы марш

Сёння ў Менску адбудзецца чарговы жаночы марш. Ён будзе называцца Маршам прафесій. Марш пачнецца ў сталічным скверы Сімона Балівара а 14-й гадзіне. Далей жанчыны адправяцца ў кірунку праспекта Незалежнасці.

Папярэднія жаночыя маршы, якія традыцыйна адбываюцца ў суботу, часта праходзілі пад акампанемент грубых затрыманняў і збіццяў жанчын з боку людзей у чорным без апазнавальных знакаў.

Жаночы марш у суботу папярэднічае агульным маршам у нядзелю, якія адбываюцца на вуліцах Менска ўжо трэці месяц.

Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/syonnya-u-mensku-adbudzetstsa-chargovy-zhan/

24.10.2020
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Відэа

праваабарончыя сайты