Навіны

Гісторыка Алеся Смаленчука аштрафавалі

Ленінскі раённы суд Гародні 23 кастрычніка аштрафаваў доктара гістарычных навук Алеся Смаленчука на 270 рублёў.

Яго прызналі вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ў Гародні 20 верасня (арт. 23.34 КоАП). Тады шэсце пратэстоўцаў доўжылася менш за гадзіну. АМАП заблакаваў марш у цэнтры горада на вуліцы Вялікая Траецкая і Віленскім завулку, жорстка затрымаў удзельнікаў. Сярод дзясяткаў затрыманых апынуліся гісторык Алесь Смалянчук, акцёры драматычнага тэатра Сяргей Курыленка і Валянціна Харытонава, жанчына на 30-м тыдні цяжарнасці.

У дачыненні да Смаленчука склалі пратакол паводле артыкуле 23.34 КоАП і адпусцілі праз некалькі гадзін. Справу разглядаў суддзя Мікалай Сяргейка. Алесю Смаленчуку 61 год. Ён лаўрэат прэміі Францішка Багушэвіча 2020 года за манаграфію пра „бацьку БНР” Рамана Скірмунта. Аўтар манаграфій па гісторыі Гродзенскай вобласці, штогодніка Homo Historus, адзін з кіраўнікоў праекта „Гарадзенскі палімпсест”. Працуе ў Варшаўскім універсітэце.

belapan.by


Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты