Навіны

Абласны суд не задаволіў скаргу скідальцаў

Абласны суд не задаволіў скаргу скідальскіх жыхароў. Уладзімір Іаскевіч, Валерый Кашаў і Васіль Будзько не пагадзіліся з рашэннем суддзі Грышына і падалі скаргу ў абласны суд. Напомнім, што 15 верасня ў Гарадзенскім раённым судзе суддзя Дзмітрый Грышын, не ўзяўшы пад увагу шматлікія працэсуальныя парушэнні з боку міліцыі і фактычную недаказанасць віны жыхароў Скідаля ў парушэнні заканадаўства, прысудзіў вялікія штрафы 6 чалавекам - Андрэй Міхальчук, Аксана Апасановіч, Валерый Кашаў, Уладзімір Іаскевіч, Васіль Будзько засуджаны да 22 базавых велічынь кожны, Дзмітрый Біліда - да 20 базавых штрафу. Іаскевіч, Кашаў і Біліда аспрэчылі гэтую судовую пастанову.

На разглядзе скаргі Уладзімір Іаскевіч сцвярджаў, што ніякага масавага мерапрыемства ў Скідалі ў той дзень не было, Валерый Кашаў даводзіў, што фактычна ён ні ў чым незаконным не ўдзельнічаў, а Васіль Будзько заявіў, што былі парушаныя ўсе працэсуальныя нормы пры афармленні яму пратакола пра нібыта адміністрацыйнае правапарушэнне.

Аднак суддзя абласнога суда Васіль Скок заняўся маралізатарствам і ў выніку свайго разгляду скаргі прадказальна не задаволіў яе.

Відэа

праваабарончыя сайты