Навіны

Мікалая Саляніка ізноў аштрафавалі

У Гародні 22 кастрычніка ў судзе Ленінскага раёну зноў аштрафавалі грамадска-палітычнага актывіста Мікалая Саляніка.

Суддзя Руслан Гурын прысудзіў яму паводле сумнавядомага артыкулу 23.34 40 базавых штрафу за "удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 23 жніўня 2020 г пры адсутнасці склада злачынства".

У судзе выступіў толькі адзін сведка, канешне прадстаўнік міліцыі, які невыразна прамармытаў сабе пад нос прозвішча. Іншы сведка зусім не прыйшоў у суд, бо хварэе.

У пачатку судовага паседжання Мікалай Салянік заявіў адвод суддзі і патрабаваў, каб паседжанне вялося на роднай - беларускай мове. Гэтыя хадайніцтвы Гурыным былі адхілены.

На працэсе Мікалай Салянік спасылаўся на тое, што згодна з Канстытуцыяй, грамадзяне маюць правы на мітынгі і дэманстрацыі. Таксама ён сцвярджаў, што галоўным законам у нашай краіне з'яўляецца Канстытуцыя і яна з'яўляецца галоўнай у адносінах да іншых законаў. Таму сам Мікалай Салянік не адмаўляўся, што ў той дзень быў на плошчы Леніна, але ён падкрэсліў, што не ведаў пра незаконнасць мерапрыемства і не было супрацоўнікаў міліцыі, якія б у мікрафон гаварылі, што гэта незаконнае мерапрыемства.

Суддзя Руслан Гурын не ўзяў пад увагу довады актывіста і аштрафаваў яго.

Напомнім, што гэта не першае судовае "спатканне" Мікалая Саляніка з судзём Гурыным. У сакавіку 2017 году гэты суддзя аштрафаваў Саляніка на 8 базавых за ўдзел у "Маршы недармаедаў", у лістападзе 2018-га - на 35 базавых за перформанс з плакатам “Долой самодержавие!», у чэрвені 2020-га - на 40 базавых за ўдзел у "несанкцыянаваным мерапрыемстве". 

Усяго ж за апошнія тры гады Саляніка судзілі ў розных судах не менш 12 разоў.

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты