Навіны

У Лідзе Вітольда Ашурка ўзялі пад варту

19 кастрычніка павінен быў выйсці на волю вядомы грамадскі актывіст Вітольд Ашурак з Бярозаўкі. Ён адбыў 30 сутак адміністрацыйнага арышту, прысуджанага яму па выніках ажно 8 (!) пратаколаў паводле артыкулу 23.34 КаАП. Але на волю Вітольда Ашурка не выпусцілі. Яшчэ раней на яго пачалі крымінальную справу паводле артыкулу 342 і цяпер, праўдападобна, узялі пад варту. Пакуль Ашурак знаходзіцца ў Лідскім ізалятары часовага ўтрымання.

Вітольда Ашурка хочуць звінаваціць у арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак. 

На волю сёння выйшаў толькі брат Вітольда - Андрэй Ашурак, які таксама адбыў працяглы адміністрацыйны арышт.

Андрэй Ашурак

Відэа

праваабарончыя сайты