Навіны

КПЧ ААН пачаў справу па скарзе Алеся Масюка

У 2018 годзе слонімскі актывіст Алесь Масюк быў кандыдатам ў дэпутаты мясцовага Савета.
На адным з выбарчых участкаў былі агучаны вынікі выбараў. Але ў раённую камісію патрапіў выніковы пратакол з скарэктаванымі лічбамі.
Тады Алесь Масюк амаль год дасылаў скаргі ў дзяржаўныя органы. Двойчы звяртаўся ў  Генеральную пракуратуру, прасіў запісаць на прыём. Але тая стаяла на сваім: скаргі на вынікі выбараў можна падаваць толькі ў 10-дзённы тэрмін. Аргумент, што тут справа ідзе аб магчымым крымінальным злачынстве, не меў поспеху. Намеснік Генеральнага пракурора А.Стук у лісце ад 19.03.2019 №0702-415-2019 паведаміў, што такое сцвярджэнне носіць характар меркавання.
У выніку актывіст звярнуўся ў мясцовы аддзел следчага камітэта. Але там адмовіліся весці праверку. Гэта адмова была абскарджана ў раённы суд. Але і ён адмовіў. А абласны суд скаргу на раённы таксама пакінуў без задавальнення.
Алесю Масюку не заставалася нічога іншага, як звярнуцца ў Камітэт ААН па правах чалавека са скаргай на парушэнне Рэспублікай Беларусь права на доступ да правасуддзя.

Спецдакладчык Камітэта Юваль Шані Крыстаф Хейнс 13.10.2020 паведаміў, што заведзена справа № 3825/2020, а  скарга Алеся Масюка накіравана Беларусі для выказвання меркавання, на што даецца аж 8 месяцаў.
Такім чынам, у чэрвені 2021 года стане вядома пазіцыя Урада Беларусі па скарзе. Пасля чаго Алесь Масюк выкажа свае пярэчанні на меркаванне Беларусі. Затым чакаецца разгляд Камітэтам скаргі па сутнасці.

Відэа

праваабарончыя сайты