Навіны

СК: Святлана Ціханоўская абвешчаная ў міждзяржаўны вышук у межах крымінальнай справы

Раней заяўлялася, што Святлана Ціханоўская абвешчаная ў міждзяржаўны вышук. Аднак толькі сёння, 16 кастрычніка, Следчы камітэт Беларусі ўпершыню пракаментаваў інфармацыю аб вышуку Святланы Ціханоўскай.

Святлана Ціханоўская. Фота:
Святлана Ціханоўская. Фота: "Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

СК паведамляе, што Святлана знаходзіцца ў ліку "прыцягнутых да крымінальнай адказнасці" асоб па справе Каардынацыйнага савета і "аб'яўлена ў міждзяржаўны вышук за заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, здзейсненым з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі або глабальнай кампутарнай сеткі інтэрнэт".

Тым самым, СК пацвердзіў, што яна ў межах крымінальнай справы паводле ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь Святлана Ціханоўская абвешчаная ў вышук.

"У ходзе расследавання атрыманыя доказы, якія сведчаць аб здзяйсненні асобнымі асобамі, якія ўваходзяць у склад арганізацыі, названай "Каардынацыйны савет", дзеянняў, накіраваных на дэстабілізацыю сацыяльна-палітычнай, эканамічнай і інфармацыйнай абстаноўкі ў краіне, прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь", — паведамляецца ў ведамстве.

 

http://spring96.org/be/news/99992

Відэа

праваабарончыя сайты