Навіны

Міколу Верамеенку аштрафавалі на 15 базавых

14 кастрычніка прайшоў адміністрацыйны працэс у дачыненні да гарадзенца Міколы Верамеенкі. На яго гарадзенскай міліцыяй быў складзены пратакол пра нібыта адміністрацыйнае правапарушэнне, здзейсненае 19 жніўня ў раёне тытунёвай фабрыкі.

 

На судзе выстветлілася, што аніякіх доказаў удзелу Міколы Верамеенкі ў масавым мерапрыемстве няма. Пацвердзіў гэта і прагляд відэа, дзе Мікола Верамеенка не зафіксаваны ў гэты дзень. Усё ж абвінавачванне міліцыі базуецца на тым, што на відэа трапіла прыпаркаваная машына Верамеенкі, якая апынулася на месцы нібыта несанкцыянаванай акцыі ці побач з ёй.

Нягледзячы на адсутнасць усялякіх доказаў віны, суддзя Кастрычніцкага раёну Алена Тоўсцік-Самойла прысудзіла Міколу Верамеенку 15 базавых штрафу. Працэс яшчэ раз паказаў фальшывасць цяперашняй судовай сістэмы і "органаў правапарадку".

Відэа

праваабарончыя сайты