Навіны

Як перамагчы эпідэмію?

Раз­даж­джы­ла­ся. Во­сень­скі ты­дзень з апад­ка­мі і па­ні­жа­най тэм­пе­ра­ту­рай за­гас­ця­ваў у род­най пра­сто­ры. На­пэў­на гэ­та ўжо не час, каб вы­стаў­ляць свае тва­ры да со­неч­ных пра­ме­няў, ці ля­ні­ва блу­каць па пар­ках або ляс­ных ку­точ­ках. Цяг­не блі­жэй хат­ня­га цяп­ла і аб­ляг­ча­ю­чых пра­студ­ныя і дэп­рэ­сіў­ныя наст­роі ра­заг­ра­валь­ных на­піт­каў. І не маю тут на ўва­зе га­ра­ча­га пі­ва ці ві­на, але ад­ва­раў са скар­баў на­шай зям­лі-кар­мі­цель­кі. Рэш­т­ка­мі па­мя­ці ста­ра­ю­ся ўзга­даць са сва­ёй ма­ла­дос­ці, які­мі ад­ва­ра­мі па­і­ла нас, сва­іх уну­каў, ба­бу­ля ў роз­ных хва­ро­бах, у тым лі­ку і гры­поз­ных.

Тут ап­ра­ча склад­ні­каў та­кіх ад­ва­раў, не менш важ­ным для эфек­тыў­нас­ці ля­чэн­ня бы­лі пра­пор­цыі, спо­саб, чар­го­васць і час пад­рых­тоў­кі та­кой мік­сту­ры. Гэ­та­га ад­нак у ма­ёй па­мя­ці не за­ста­ло­ся і ўся зёл­ка­вая ці рас­лін­ная тэ­ра­пія знік­ла, на жаль, з ся­мей­най спад­чы­ны. Пра свет зёл­ка­ва­га ля­чэн­ня і спа­да­рож­ныя яму аб­ра­ды, ма­гіч­ныя за­мо­вы пі­шу не­вы­пад­ко­ва ў кан­тэк­с­це су­свет­най пан­дэ­міі ка­ра­на­ві­ру­са. З вя­лі­кай праў­да­па­доб­нас­цю мож­на мер­ка­ваць, што тыя асо­бы, якім пе­ра­да­дзе­ны ля­чэб­ныя, зёл­ка­выя та­ям­ні­цы на­шых ба­буль і мі­стыч­ная ма­лі­тоў­ная сі­ла, ва­раць ней­кія мік­сту­ры і да­па­ма­га­юць сва­ім бліз­кім у гры­пе ці ка­ра­на­ві­рус­ных зах­вор­ван­нях. На­пэў­на і ўзні­ка­юць на­піт­кі, якія па­вы­ша­юць іму­на­ла­гіч­ную аба­ра­наз­доль­насць ар­га­ніз­ма ў тых сім­п­то­мах, якія спа­да­рож­ні­ча­юць пан­дэ­міч­най бя­дзе.

Пі­шу­чы гэ­тыя сло­вы, пры­га­да­лі­ся мне і ра­ска­зы пра тых лю­дзей, якія зма­га­лі­ся з роз­ны­мі бед­ства­мі пры да­па­мо­зе грыб­ных ля­чэн­няў. Пры­мя­ня­лі­ся гры­бы тых га­тун­каў, якіх мы не збі­ра­ем для хар­чо­вых мэт. Да­рэ­чы, апош­нія дас­ле­да­ван­ні на­ву­коў­цаў га­во­раць пра ста­ноў­чыя вы­ні­кі тэ­ра­піі на ас­но­ве гры­боў з Бе­ла­веж­скай пуш­чы ў зма­ган­ні з ан­ка­ла­гіч­ны­мі зах­вор­ван­ня­мі. Зна­чыць, ве­ды на­шых прод­каў знай­ш­лі за­раз па­цвяр­джэн­не ў клі­ніч­ных ла­ба­ра­то­ры­ях. Та­му не здзіў­лю­ся, ка­лі за­раз на пад­ляш­скім ку­ску све­ту пой­дуць чут­кі пра цу­доў­ныя мік­сту­ры, но­вых зна­ха­роў і па­каз­ныя аз­да­раў­лен­ні. Пэў­ную част­ку гэ­тых лю­дзей бу­дуць прад­стаў­ляць ней­кія ашу­кан­цы, што хо­чуць на­жыц­ца на ча­ла­ве­чай бя­дзе, але я ўпэў­не­ны, што мно­гія звы­чай­на ад сэр­ца і ду­шы хо­чуць па­маг­чы сва­ім ад­нап­ля­мен­цам у бя­дзе.

Ці ж ма­літ­ва мо­жа паш­ко­дзіць у хва­ро­бе? — заў­сё­ды трап­на заў­ва­жае мой баць­ка, ка­лі роз­ныя ма­ла­ве­ры кру­цяць га­ла­вою на­конт ду­хоў­най пад­трым­кі ад свец­кай асо­бы, але адо­ра­най ней­кай ду­хоў­най сі­лай. Дру­гая хва­ля ка­ра­на­ві­ру­са, якая ім­к­лі­ва апы­ну­ла­ся із­ноў у су­свет­ным кру­газ­ва­ро­це, ма­мен­таль­на пры­но­сіць уз­рост зах­вор­ван­няў і смяр­цей. Усе без­да­па­мож­на ін­фар­му­юць толь­кі пра на­ра­ста­ю­чую ста­ты­сты­ку і ба­яц­ца гас­па­дар­ча­га ка­лап­су. Гнеў, го­лад і бя­да, а за­тым ня­на­вісць су­праць ба­га­цей­шых гэ­та ўжо не толь­кі кад­ры з кі­на­сту­жак, але рэ­аль­насць, якая мо­жа вы­ліц­ца на ву­лі­цы на­шых і за­меж­ных га­ра­доў. Іс­на­ван­не дзяр­жаў­ных сі­стэм у да­сю­леш­нім ра­зу­мен­ні ста­іць пад вя­лі­кім зна­кам за­пы­тан­ня. Ня­бач­насць пос­пе­хаў у су­свет­ным зма­ган­ні з кож­ным днём ня­се з са­бою што і раз боль­шую коль­касць лю­дзей, якія не прыз­на­юць аб­ме­жа­ван­няў гра­мад­скай пра­сто­ры. У мі­ну­лую су­бо­ту ме­лі мы мар­шы пра­тэ­сту па ўсёй Поль­ш­чы, дзе лю­дзі вы­сту­па­юць су­праць аба­вяз­ко­вых ма­сак і ін­шых ан­ты­ко­від­ных за­ко­наў. Ме­на­ві­та так за­раз вы­гля­дае, што не па­лі­тыч­нае суп­раць­ста­ян­не, але стаў­лен­не да ка­ра­на­ві­ру­са з’яў­ля­ец­ца што­раз боль­шай лі­ні­яй па­дзе­лу поль­ска­га гра­мад­ства.

Да­рэ­чы, іс­нуе еў­ра­пей­скі і су­свет­ны рух неп­рыз­нан­ня іс­на­ван­ня эпі­дэ­міі, які ўспры­мае яе як чар­го­вы крок-ін­ст­ру­мент на да­ро­зе да паз­баў­лен­ня пра­воў ча­ла­ве­цтва сва­бод­на­га вы­ба­ру і свай­го, пры­ват­на­га ла­ду жыц­ця. Кож­ны мае пра­ва на свае по­гля­ды і пра­тэ­сты, але ўзра­ста­ю­чы фак­тар ча­ла­ве­чых смяр­цей і жах­лі­вых ус­па­мі­наў тых, хто прай­шоў цяж­кія ста­дыі хва­ро­бы, га­во­раць нам пра пат­рэ­бу за­ха­ван­ня зда­ро­ва­га сэн­су ў дзе­ян­нях гра­ма­дзян, але так­са­ма і дзяр­жа­ва не па­він­на быць толь­кі ад­каз­най за страх і па­ка­ран­не сва­іх гра­ма­дзян. Як са­мі ба­чым і доб­ра ве­да­ем, у Поль­ш­чы зу­сім па-роз­на­му выг­ля­да­юць ме­ра­пры­ем­ствы гра­мад­ска-па­лі­тыч­на­га і рэ­лі­гій­на­га кштал­ту, а ўдзел у куль­тур­ным жыц­ці. Ня­роў­насць пе­рад за­ко­нам ёсць і га­лоў­най ас­но­вай не­да­ве­ру для пат­ра­ба­ван­няў улад у сён­няш­няй сі­ту­а­цыі

Яў­ген Ва­па

Відэа

праваабарончыя сайты