Навіны

Суд над доктарам Аляксандрам Цыліндзем перанесены (фота)

Як і прагназавалася суд над вядомым гарадзенскім доктарам і хрысціянскім вернікам Аляксандрам Цыліндзем пакуль перанесены. Відавочна, што ўладамі быў дадзены загад суду не рабіць лішняга ажыятажу, паколькі на працэс прышло каля 70 чалавек - калегі доктара, святары розных хрысціянскіх канфесій, журналісты і праваабаронцы. 

У судзе Аляксандру Цыліндзю паведамілі, што ў суд не паступілі ўсе патрэбныя матэрыялы, які суддзя будзе разглядаць адміністрацыйную справу, пакуль таксама невядома. Уся віна Цыліндзя палягае ў тым, што ён у адзін з дзён стаяў на вуліцы Гародні з абразом і маліўся за мір у Беларусі. За гэта міліцыя склала на яго пратакол пра нібыта ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве паводле артыкулу 23.34 КаАП. 

 

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты