Навіны

У Смаргоні пераследуюць праваабаронца Алеся Дзергачова

У Смаргоні на вядомага правабаронца Алеся Дзергачова, які пастаянна вёў маніторынг вулічных акцый, мясцовая міліцыя склала два пратаколы пра нібыта адміністрацыйнае правапарушэнне. Алесь Дзергачоў атрымаў іх 29 верасня. Пратаколы складзены за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 13 верасня і 20 верасня - у гэтыя дні Дзергачоў сапраўды быў у цэнтры Смаргоні. Міліцыя вінаваціць яго ў тым, што ён "высказывал" лозунгі "Жыве Беларусь!". Абодва пратаколы складзены паводле сумнавядомага артыкулу 23.34, частка 1 КаАП.

Праваабаронца лічыць такія дзеянні смаргонскай міліцыі яскравым палітычным пераследам. 

Архіў

Травень 2021
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты