Навіны

Дзмітрыя Ціта асудзілі патаемна

Няма ніякіх дакладных звестак пра затрыманага яшчэ 6 жніўня гарадзенца Дзмітрыя Ціта. Дзмітрый Ціт - сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай. Яго затрымалі даішнікі. Ціт якраз ехаў, каб сустрэцца з валанцёрам ініцыятыўнай групы Ціханоўскай, у якога сёння з раніцы міліцыянты забралі каля 10 тысяч агітацыйных улётак за Святлану Ціханоўскую. Ціта затрымалі недалёка ад РАУС Кастрычніцкага раёну Гародні, куды ён збіраўся звярнуцца, каб даведацца пра аднаго з валанцёраў. Затрыманага раней валанцёра Алега Пуцілоўскага засудзілі да 7 сутак арышту.

Дзмітрыя Ціта бачылі ў судзе выпадковыя знаёмыя. Мяркуючы па тым, што з суда ён не выйшаў, яго патаемна засудзілі да арышту.

Паўла Мількоўскага, іншую даверанаю асобу Ціханоўскай, засудзілі да 5 сутак адміністрацыйнага арышту.

Відэа

праваабарончыя сайты