Навіны

У Гародні людзей хапаюць прама пад пад’ездамі

У “Гарадзенскую вясну” патэлефанавалі гарадзенцы, якія сталі сведкамі незвычайнай для любой нармальнай краіны сцэны, калі некалькі чалавек у масках не прадставіўшыся хапаюць іншага чалавека і вывозяць у невядомым кірунку на машыне без нумароў.

Чалавека завуць Павал Пятруша. Ён прыехаў у Гародню з Менску на дзень народзін знаёмай. І на вачах сваёй знаёмай і яе гасцей быў вывезены ў незнаёмым кірунку людзьмі, якія на пытанне чаго Паўла забіраюць, адказалі, што той сам ведае чаго.

Чаму і іх самых схаваныя твары пад маскамі і чаму іх машына без нумароў застаецца загадкай.

Знаёмыя Паўла Пятрушы абзванілі ўсе мажлівыя месцы, куды маглі павезці Паўла, пыталіся ў супрацоўнікаў і Ленінскага і Кастрычніцкага РАУСу пра яго, але ніхто нічога ім не кажа і не прадпрымае аніякіх мераў па яго пошуку.

Відэа

праваабарончыя сайты