Навіны

Незаконныя затрыманні ў Гародні

6 жніўня ў Гародні пачаліся незаконныя затрыманні грамадскіх актывістаў. Так адным з затрыманых стаў Дзмітрый Ціт, сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай. Яго затрымалі даішнікі. Ціт якраз ехаў, каб сустрэцца з валанцёрам ініцыятыўнай групы Ціханоўскай, у якога сёння з раніцы міліцыянты забралі каля 10 тысяч агітацыйных улётак за Святлану Ціханоўскую. Ціта затрымалі недалёка ад РАУС Кастрычніцкага раёну Гародні, куды ён збіраўся звярнуцца, каб даведацца пра аднаго з валанцёраў. Затрыманы раней валанцёр - Алег Пуцілоўскі.

Яшчэ адным з затрыманых стаў адзін з удзельнікаў веларэйду 14 ліпеня Яўген Пякуцька. Адміністрацыйны суд над ім быў прызначаны на заўтра, на 7 жніўня. Аднак сёння нехта аддаў загад затрымаць Пякуцьку неадкладна, што і было зроблена прадстаўнікамі РАУС - Аляксеем Вайцешкам і Вадзімам Налівайкам. Пратрымаўшы Пякуцьку некалькі гадзін у РАУСе, пасля яго адпусцілі да суду.

У гэты ж дзень быў затрыманы Павел Мількоўскі - давераная асоба Святланы Ціханоўскай. Абставіны яго затрымання невядомыя.

Вельмі імаверна, што ўсіх затрыманых будуць судзіць заўтра, 7 жніўня, суды павінны пачацца а 9.30 у судзе Ленінскага раёну. 


Відэа

праваабарончыя сайты