Навіны

Назіральніцу, праўдападобна, проста падманваюць

Назіральніца ад кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” па Кастрычніцкай выбарчай акрузе Гародні Святлана Рудкоўская чакала да апошняга, калі яе запросяць на трэнінгі для старшынь УВК, як абяцалі.

Святлана Рудкоўская звярнулася з пісьмовай просьбай у камісію, каб яна, як назіральніца, магла папрысутнічаць на такім навучанні. Тым больш, што наконт такой прысутнасці назіральнікаў, ЦВК аніякіх абмежаванняў пакуль што не прыдумала. І Рудкоўскай з Кастрычніцкай раённай у горадзе Гродна камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь далі пісьмовы адказ, у якім заверылі, што яе праінфармуюць пра такія трэнінгі.

Але вось ужо закончыўся апошні тыдзень перад пачаткам папярэдняга галасавання, а назіральніца так не пра што і не праінфармаваная.

Застаецца толькі здагадвацца, што ж адбылося насамрэч. Можа трэнінгі для старшынь камісій не праводзілі з-за іх непатрэбнасці ў цяперашніх умовах, а можа назіральніцу проста банальна падманулі.

Архіў

Студзень 2021
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Відэа

праваабарончыя сайты