Навіны

Перадвыбарчая агітацыя на Гарадзеншчыне ў дзяржаўных СМІ за аднаго кандыдата

Назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Раман Юргель прааналізаваў, ці роўныя ўмовы перадвыбарчай агітацыі маюць усе кандыдаты на першае крэсла краіны.

Факты гавораць самыя за сябе.

Вось пра што пішуць гарадзенскія праўладныя газеты:

"У Гародні працягвае працу грамадская прыёмная РГА «Белая Русь» у якасці прыёмнай кандыдата Аляксандра Лукашэнкі . Усяго ў рэгіёне працуюць 18 падобных грамадскіх прыёмных. 17 - у раённых цэнтрах і яшчэ адна ў самой Гародні.

У Гародні грамадская прыёмная прымае грамадзян у офісе Гродзенскай абласной арганізацыі РГА "Белая Русь". Такія грамадскія прыёмныя пашырылі свае графікі работы, пачынаючы з 15 ліпеня. Прыём у іх вядуць не толькі давераныя асобы кандыдата Аляксандра Лукашэнкі , а чамусці і ў свой працоўны час нават чыноўнікі Гарадзенскага аблвыканкама.

Давераныя асобы А. Лукашэнкі Усевалад Янчэўскі (дырэктар Адміністрацыі ПВТ) , Аляксандр Шышко (член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу РБ, старшыня СВК « Азёры » Гродзенскага раёна) , Ірына Кітурка ( рэктар Гр ГУ імя Я.Купалы , дэпутат Гарадзенскага аблсавету дэпутатаў), выкарыстоўваючы рэсурс « Белай Русі » штодня наведваюць гарады вобласці і праводзяць прыёмы грамадзян у іх.

Таксама спланаваныя загадзя праводзяцца і сустрэчы з працоўнымі калектывамі Гродзеншчыны . Дэпутаты парламента Ірына Луканская, Алена Патапава, Лілія Кірьяк , старшыня Гродзенскага гарсавета Фёдараў, дэпутаты аблсавету , чыноўнікі аблвыканкама Віктар Пранюк і Руслан Абрамчык таксама па графіку вядуць прыём грамадзян у прыёмных.

З 14.07.20 адбыліся прыёмы Віктара Пранюка ( намесніка старшыні Гарадзенскага аблвыканкама) , Ігара Гедзіча ( чальца Савета Рэспублікі , дэпутата Гарадзенскага  гарсавета дэпутатаў, дырэктара Гарадзенскага абласнога драмтэатра".

« Гродзенская прауда » публікуе інфармацыю на сваім сайце і ў газеце хто і дзе праводзіць сутречу .

На сайце Гарадзенскага аблвыканкаму з пачатку этапу перадвыбарчай агітацыі больш за ўсё пішуць толькі пра сустрэчы чыноўнікаў, вертыкалі ўлады з работнікамі працоўных калектываў па Гарадзенскай вобласці, на якіх размаўляюць пра дасягненні за 20 гадоў і аб «правільным» выбары ў дні галасавання.

У абласной « Гродзенскай праудзе » ў рубрыках «Сустрэчы з працоўнымі калектывамі», як прыклад - «.. зрабіць правільны выбар к 9 жніўня ..» . У гэтай рубрыцы публікуюцца ўласныя артыкулы і перадрукоўваюць артыкулы з раённых газет пра сустрэчы з працоўнымі калектывамі вобласці высокіх чыноўнікаў, сенатараў, дэпутатаў... І ўсе з яўнай прапагандай дасягненняў аднаго кандыдата.

А ў рубрыцы «Меркаванні» дык яшчэ некаторыя палохаюць «каляровымі рэвалюцыямі» і “непахвальна” адклікаюцца пра альтэрнатыўных кандыдатаў з пачатку выбарчай кампаніі.

Так інфармацыя пра паездкі чыноўнікаў, дэпутатаў, сенатараў спачатку з'яўляецца ў газетах, а затым на сайце Гродзенскага аблвыканкама:

Дзейнасць створаных Гродзенскім аблвыканкамам і ў райвыканкамах інфармацыйна-прапагандысцкіх груп асвячаецца ў раённых газетах райвыканкамаў. Праца інфармацыйна-прапагандысцкіх груп па Гарадзенскай вобласці ў гэтыя выбары стала насіць схаваны прапагандыскі характар на аднаго чалавека.

У аённых газетах пра гэта згадваецца асабліва часта, так як было і у 2019-м годзе. Гэта « Ашмянскі веснік » , « Астравецкая газэта » і іншыя газеты вобласці .

У перадвыбарнай агітацыі кандыдатаў у Прэзідэнты, паводле выбарчага заканадаўства павінны выконвацца роўныя ўмовы. Пакуль толькі застаецца канстатаваць, што для аднаго з кандыдатаў задзейнічаны ўвесь адміністрацыйны рэсурс вертыкалі выканаўчай і заканадаўчай улады, увесь прапагандысцкі рэсурс і праўладныя грамадскія арганізацыі. Пра гэта сведчаць факты. Гэта выкарыстанне рэсурсаў газет, адміністрацыйных рэсурсаў вертыкалі выканаўчай, заканадаўчай улады, праўладнай РГА "Белая Русь", якія сталі грамадскімі прыёмнымі кандыдата А.Лукашэнкі . На сайце РПГА «Белая Русь» , у « Гродзенскай праудзе » выстаўленая ўся інфармацыя па сустрэчах не толькі давераных асоб , а таксама дэпутатаў парламента, мясцовых саветаў, высокіх чыноўнікаў аблвыканкама. З 15.07.20 году на сайтах раённых газет Гродзенскай вобласці выстаўлены графікі прыёмаў ў «Белай Русі»  - « З 15 ліпеня па 8 жніўня Астравецкая раённая арганізацыя РГА" Белая Русь "будзе ажыццяўляць працу грамадскай прыёмнай кандыдата ў Прэзідэнты РБ А. Лукашэнка ». «... Астравецкая раённая арганізацыя РГА" Белая Русь "у перыяд з 15 ліпеня па 8 жніўня будзе ажыццяўляць працу грамадскай прыёмнай кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі». “Асабісты прыём грамадзян з 16.07- 08.08.20 правядуць, пачынаючы з дырэктара лясгаса, дырэктара ЖКГ, старшыні райвыканкама і яго намеснікаў, да дэпутата парламента і райсавета “ .

20 і 21 ліпеня ў грамадскіх прыёмных «Белай Русі», размешчаных у Гродне і па ўсёй тэрыторыі Гродзеншчыны , вельмі актыўна праходзілі сустрэчы з грамадзянамі «па асабістых пытаннях» і адкрытыя гутаркі з працоўнымі калектывамі і інш. Іх вялі давераныя асобы кандыдата ў Прэзідэнты, а таксама прадстаўнікі заканадаўчай і выканаўчай галін улады.

Вось 3 паказальныя гісторыі «у тэму»:

“Зэльва, Бераставіца Вялікая і не вельмі. Давераная асоба Аляксандра Лукашэнкі, сенатар, старшыня СВК « Азёры » Аляксандр Шышко сустрэўся з калектывам Зэльвенскага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Ён прысвяціў свой выступ выніках, якіх дабілася Беларусь на цяперашнім этапе свайго развіцця, дасягненняў у розных галінах эканомік і, сацыяльнай сферы і палітыцы. Аляксандр Мікалаевіч выказаў перакананне, што наша краіна і надалей будзе паспяхова развівацца, ідучы па выбраным шляху. Акрамя таго, сенатар заклікаў прысутных прыйсці на выбарчыя ўчасткі ў дзень га лосования і зрабіць свой выбар. Аналагічныя сустрэчы прайшлі з калектывамі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, ясляў-сада №4 гарадскога пасёлка Зэльва, а таксама жыхарамі аграгарадка Бародзічы і гарадскога пасёлка Вялікая Бераставіца. У ходзе сустрэч Аляксандр Шышко адказаў на пытанні, якія цікавяць грамадзян. А. Шышко гарантаваў, што ўсе пытанні, якія паступілі ён возьме на кантроль і дапаможа з іх рашэннем.

“Гудагай і Астравец. Дырэктар Адміністрацыі Парку высокіх тэхналогій, давераная асоба нашага кандыдата ў Прэзідэнты Усевалад Янчэўскі сустрэўся з працоўным калектывам сельгаспрадпрыемства «Гудагай». «Калі ёсць ідэі, прапановы, крытыка, якія тычацца самых розных пытанняў і праблем, або просьбы, дзе патрабуецца дапамога Кіраўніка дзяржавы, можна іх агучыць», - пачаў сустрэчу Усевалад Янчэўскі , заклікаючы людзей да дыялогу. Дыялог тут жа і пачаўся. У яго ходзе гаворка зайшла пра дзяржаву і ролі простага чалавека ў яго фармаванні і ўмацаванні, падыходзе прэзідэнта да стратэгічных пытанняў. «Дзяржаўная палітыка ў Рэспубліцы Беларусь накіравана на захаванне працоўных месцаў», - адзначыў Усевалад Янчэўскі ў прыватнасці. У гэты ж дзень Усевалад Янчэўскі сустрэўся таксама з работнікамі Астравецкага лясгаса і калектывам сярэдняй школы № 3”.

“У офісе абласной “Белай Русі" асабісты прыём грамадзян правёў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Ігар Гедзіч. Па выніку сенатар распавёў, што большасць пытанняў, звернутых да яго, былі звязаны з праблемамі дарожнага будаўніцтва, добраўпарадкавання тэрыторыі і ў цэлым - ЖКГ. У некаторых населеных пунктах Гродзеншчыны жыхароў пачатак хвалюе якасць вады. Задача такіх прыёмаў вядомая і нязменная: дапамагчы ў аператыўным парадку вырашыць людзям праблемы. Праўда, ёсць і складаныя пытанні, якія патрабуюць пэўных стратэгічных рашэнняў, фінансавых рэсурсаў і будуць вырашацца паэтапна”.

Мноства матэрыялаў з заклікам ад вядомых персон, якія таксама агітуюць выключна за аднаго кандыдата. Зразумела, што кожная давераная асоба агітуе за свайго. Але чаму друкуюцца заклікі не ўсіх давераных асоб усіх капндыдатаў, а толькі давераных асоб аднаго.

Як прыклад:

“Андрэй Барбашынскі — давераная асоба Аляксандра Лукашэнкі, алімпійскі чэмпіён па гандболе, а сёння яшчэ і дырэктар сумеснага беларуска-нямецкага прадпрыемства “Belabedding”, сустракаўся з працаўнікамі Смаргонскага заводу аптычнага станкабудавання. На яго погляд, важна захаваць мір і спакой, каб наша краіна далей ішла па шляху паступовага развіцця. На развітанне Андрэй Станіслававіч падзякаваў працаўнікоў завода за тое, што яны захавалі вернасць свайму прадпрыемству. Сустрэўся ў гэтыя дня А. Барбашынскі таксама з работнікамі ліцейна-механічнага і агрэгатнага заводаў, вузла электрасувязі, сярэдняй школы № 6 Смаргоні, дзяржаўнага палітэхнічнага ліцэя.

“Выбар трэба рабіць не пад уплывам эмоцый, а розумам”. Такі пасыл прагучаў падчас сустрэчы рэктара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірыны Кітурка, даверанай асобы дзеючага Прэзідэнта А. Лукашэнкі, з жыхарамі аграгарадка Гудзевічы. “Я лічу нашага Прэзідэнта гарантам незалежнасці Рэспублікі Беларусь, – сказала І. Кітурка. – І, калі вы 9 жніўня пойдзеце на выбарчыя ўчасткі, задайце сабе пытанне: “За што я буду галавасаць?” За стабільнасць, сацыяльна арыентаваную палітыку дзяржавы, за тое, што нашы хлопцы не ваююць у гарачых кропках, за развіццё лічбавай эканомікі, падтрымку маладых і шматдзетных сем’яў, пачынаючых спецыялістаў, ці за штосьці тое, невядома што, што нам абяцаюць іншыя кандыдаты? Ведаеце, зараз шмат інфармацыі ляціць з усіх крыніц, камусьці выгадна разбухторыць сітуацыю ўнутры краіны. Таму трэба думаць, аналізаваць. Капіце дабро, памятайце, што валавы ўнутраны прадукт падымаецца не сходамі і лозунгамі на вуліцы, а канкрэтнай працай. Упэўнена, што свой выбар вы будзе рабіць не пад уплывам мінутных эмоцый, а розумам”. Таксама адбыліся іншыя сустрэчы Ірыны Кутурка ў Мастоўскім і Шчучынскім раёнах: з жыхарамі аграгарадкоў Дубна і Ражанка, працоўнымі калектывамі Луненскай сярэдняй школы, сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Азяранскі», акцыянернага таварыства «Шчучынаграпрадукт», у Дварцы творчасці дзяцей і моладзі.

Такім чынам, мы бачым выкарыстанне ўсяго інфармацыйнага рэсцрсу дзяржаўных СМІ на аднаго кандыдата.

А існуюць гэтыя СМІ на падаткі не толькі тых, хто падтрымлівае таго кандыдата, але і на падаткі тых, хто падтрымлівае іншых кандыдатаў.

І вось яны, чамусьці, не могуць пачытаць агітацыйныя матэрыялы пра сваіх абранцаў. А пісаць пра іх ёсць шмат пра што. У іх таксама ёсць давераныя асобы, якія з задавальненнем распавялі б пра сваіх кандыдатаў на старонках “Гарадзенскай праўды” і іншых раённых газет Гарадзеншчыны.

Архіў

Жнівень 2020
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты