Навіны

У Гародні будуць толькі правераныя назіральнікі

Як толькі ЦВК пастанавіла, што ў дзень галасавання на выбарчых дзяльніцах будзе не больш пяці назіральнікаў, і прыярытэт будзе ў тых, хто раней зарэгістраваўся, гарадзенскія назіральнікі з кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” вырашылі адразу падаць паперы ў камісіі, каб патрапіць у гэтую пяцёрку.

Гарадзенскі праваабаронца Андрэй Коця сабраў подпісы праз паўгадзіны пасля інфармацыі з ЦВК пра новыя правілы для назіральнікаў, але гэта яму нічога не дало.

– Я завітаў на выбарчую дзяльніцу №17 Ленінскага раёну Гародні, і змог толькі пабачыць графік працы камісіі, а не саму камісію, – кажа Андрэй Коця. – І графік мне паведаміў, што камісія пачне працаваць толькі 24-га ліпеня. Тое самае мне пацвердзілі і ў УВК № 16, якая побач, і дзе быў старшыня. Маўляў, згодна з графікам камісія будзе працаваць толькі 24-га. А тэлефон УВК № 17 увогуле нічога не паведамляе. Маўчыць. Але я баюся, што тады ўжо будзе позна, бо ведаючы сітуацыю, пяць чалавек перада мной камісія нейкім дзівосным чынам паспее зарэгістраваць нават не працуючы.

Турботы Андрэя Коці лічыць абгрунтаванымі другі назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Віктар Сазонаў.

– Я таксама пасля гэтага паведамлення ад ЦВК паспяшаўся падаць паперы на рэгістрацыю назіральнікам у УВК №51 Ленінскага раёна Гародні. Прадстаўнікі камісіі былі на месцы, але ў сшытку рэгістрацыі перада мной ўжо зарэгістраваліся ажно восем назіральнікаў. Напэўна яны ведалі пра рашэння ЦВК яшчэ да яго агучвання. Інакш растлумачыць гэта нельга.

Яшчэ на мінулых выбарах словы “толькі правераныя” адносіліся да сяброў камісій. Зрэшты, на гэтых выбарах з камісіямі нічога істотна не змянілася. Там сапраўды застаўся правераны касцяк.

Ну а зараз і назіральнікі, праўдападобна, таксама будуць дапушчаныя толькі свае.

Архіў

Жнівень 2020
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты