Навіны

БАЖ прэзентаваў вынікі першага этапу маніторынгу асвятлення выбараў у СМІ

Алесь Анціпенка пад час прэзентацыі.

Прэзентацыя маніторынгу адбывалася ў анлайн-рэжыме, праводзілі прэзентацыю аналітык ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Алесь Анціпенка і намеснік старшыні арганізацыі Барыс Гарэцкі.

Маніторынг асвятлення прэзідэнцкай кампаніі 2020 года ў беларускіх медыя падсумоўвае вынікі, атрыманыя цягам месяца ў перыяд з 25 траўня па 4 ліпеня 2020 года.

З поўным аналізам, графікамі і ілюбстрацыямі можна азнаёміцца на сайце ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.

Прапануем кароткае падсумаванне вынікаў

Ахоплены маніторынгам перыяд адрозніваўся высокай актыўнасцю выбаршчыкаў, пра што сведчыць вялікая колькасць подпісаў, сабраных за вылучэнне некаторых апанентаў дзеючага Прэзідэнта.

Збор подпісаў суправаджаўся, аднак, шматлікімі затрыманнямі і арыштамі сябраў ініцыятыўных груп, грамадскіх актывістаў і апазіцыйных палітыкаў. Нарэшце, быў арыштаваны і самы папулярны прэтэндэнт на пасаду Прэзідэнта Віктар Бабарыка, а таксама яго сын Эдуард — кіраўнік ініцыятыўнай групы. Крымінальная справа была заведзеная і ў дачыненні яшчэ аднаго прэтэндэнта Валерыя Цапкалы. У дзяржаўных і недзяржаўных медыя гэтыя экстраардынарныя падзеі сталіся прадметам котраверсійных інтэрпрэтацый і ацэнак.

Нягледзячы на вялікую цікавасць грамадства да сёлетняй кампаніі дзяржаўныя медыя падавалі выбарчую тэматыку ў “запакаваным выглядзе”, то бок спецыяльна не акцэнтуючы на ёй ўвагі. Да прыкладу, навінавыя праграмы беларускага ТБ і радыё практычна ніколі не анансавалі сюжэты, датычныя выбарчай тэматыкі. А калі пра выбары і ішла гаворка, то найчасцей — у кантэксце выказванняў дзеючага Прэзідэнта альбо ўскосна.

Паводле эфірнага часу, які навінавыя праграмы дзяржаўнага тэлебачання і радыё адводзілі кампаніі і яе ўдзельнікам, тэма выбараў не была прыярытэтная. Самымі топавымі і працяглымі былі сюжэты, звязаныя з паездкамі дзеючага Прэзідэнта па краіне, яго сустрэчы з працаўнікамі прадпрыемстваў і прадстаўнікамі сілавых структур, выступы перад рэгіянальнымі адміністрацыямі і г. д.

У асвятленні кампаніі дзяржаўнымі медыя дамінавала некалькі выразных пасылаў: апаненты дзеючага Прэзідэнта — дэструктыўная сіла; у краіне ідзе добра арганізаваная кампанія па дыскрэдытацыі ўлады з мэтай “разгайдаць грамадства”; Беларусь апынулася перад пагрозай падзелу і страты дзяржаўнага суверэнітэту.

Даволі частымі былі канспіралагічныя алюзіі. Апаненты рэжыму трактаваліся як змоўшчыкі і марыянеткі, дзеяннямі якіх кіруюць “лялькаводы” з Усходу і Захаду праз папулярныя ў краіне блогі і стрымы Радыё “Свабода”.

Некаторых прэтэндэнтаў на пасаду Прэзідэнта тыя ж медыя партрэтавалі ў негатыўным святле з выкарыстаннем абразлівых выразаў.

А выбаршчыкаў застрашвалі замежным умяшальніцтвам, стратай суверэнітэту і падзелам краіны.

Калі папярэднія выбары (якія звычайна характарызавалі як “ціхія”) недзяржаўныя медыя асвятлялі ў мінімалісцкім ключы, то цяпер іхняя ўвага заўважна ўзрасла.

Што да характару асвятлення, то, параўнальна з дзяржаўнымі СМІ, ён розніцца. Недзяржаўныя медыя асвятлялі кампанію як у інфармацыйным, так і аналітычным ключы, канцэнтруючы ўвагу на непасрэдных яе ўдзельніках: дзеючым Прэзідэнце, яго апанентах і актыўнасці выбаршчыкаў.

Інфаграфіка, датычная маніторынгу:

 

Прэзентацыя другога этапу маніторынгу асвятлення выбараў у СМІ плануецца правесці пасля рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты, якая адбудзецца 14 ліпеня.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары".

 

https://elections2020.spring96.org/be/news/98141

Архіў

Жнівень 2020
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты