Навіны

Вадзім Саранчукоў: Адзначаю Дзень незалежнасці 25 сакавіка

У Беларусі на дзяржаўным узроўні 3 ліпеня адзначаюць Дзень Незалежнасці, бо менавіта ў гэты дзень у 1944 годзе ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў быў вызвалены Менск, аднак большая частка сучаснай Беларусі знаходзілася яшчэ пад акупацыяй.

Намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў не лічыць гэты дзень святам:

– 3 ліпеня – такі нефармальны дзень змены акупантаў у горадзе Менску. На самой справе да дня незалежнасці, незалежнасці ў прынцыпе, ён мае такое самае дачыненне, як 30 жніўня. Таму Дзень Незалежнасці для мяне гэта, безумоўна, 25 сакавіка. І я спадзяюся, што ў будучай Беларусі так яно і будзе.

На дзяржаўным узроўні свята адзначаюць ускладаннем кветак да помнікаў загінулых воінаў, савецкіх чырвонаармейцаў. Раней у гэты дзень адбываліся парады і паказы вайсковай тэхнікі, аднак сёлета святкаванне адбудзецца, з-за пандэміі каронавірусу, у скарочаным фармаце.

Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/vadzim-saranchukou-adzachayu-dzen-neza/

03.07.2020
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Жнівень 2020
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты