Навіны

Уладныя СМІ: "у бой" кінуты ўсе агітацыйныя сілы

Хоць скаргаў, заўваг ад выбаршчыкаў, з дня фармавання камісій, па Гарадзенскай вобласці, з 19.05.20 па 03.06.20 у тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі не паступала ні ад выбаршчыкаў, ні ад аднаго суб’екта выбарчай кампаніі, сама кампанія ў рэгіёне праходзіць у антуражы несумленнай прыхаванай ці нават адкрытай агітацыі за Лукашэнку і выразнай "заказной" дыскрэдытацыі яго апанентаў.

Негатыўная інфармацыя пра тых, хто падпісваецца у падтрымку альтэрнатыўных прэтэндэнтаў, змешчаная не толькі на сайтах раённых газет, а таксама на рэсурсах і праўладных грамадскіх аб’яднанняў вобласці, прадстаўнікі якіх увайшлі у склад тэрытарыяльных камісій і пазней будуць вылучаныя ў склад участковых камісій, згодна з каляндарным планам выбарчай кампаніі.

Азнаёміўшыся з сайтамі 17 раённых газет і сайтамі райвыканкамаў, можна зрабіць выснову, што выкарыстоўваецца прыхаваная датэрміновая агітацыя за цяперашняга кіраўніка дзяржавы Лукашэнку. На 1-2 старонцы змешчаны вялікія матэрыялы і фота з рабочых паездак нарадаў і сустрэч А. Лукашэнкі з чыноўнікамі, старшынём КДБ і “выдатную” працу мясцовай вертыкалі. На сайтах раёнак, у рубрыцы “Выбары-2020” уся інфармацыя, як і на сайтах райвыканкамаў і спасылкі на сайт ЦВК. Сістэмна у абавязковым парадку, перадрукоўваюцца аднолькавыя артыкулы з БелТА пра кожны дзень яго рабочай дзейнасці. А артыкул з БелТА “А. Лукашенко: Майданов в Беларуси не будет” ад 01.06.20 апублікавалі усе (!) інтэрнэт сайты 17 раенаў вобласці. Шырокай аб’ектыўнай інфармацыі ў артыкулах няма, няма ні інтэрв’ю, ні каментароў падпісантаў, ні рэпартажаў з месцаў законнага збору подпісаў. Змяшчаецца толькі перадрук артыкулаў з БелТА.

Вось спасылкі на такія публікацыі:

http://www.mosty-zara.by/ru/news/lukashenko-majdanov-v-belarusi-ne-budet.html

http://novgazeta.by/news/oficialno/aleksandr-lukashenko-my-znaem-otkuda-vetry-duyut-na-nashu-belorusskuyu-zemlyu/

https://www.slonves.by/aleksandr-lukashenko-majdanov-v-belarusi-ne-budet/

Абласная дзяржаўная газета “Гродзенская праўда” (галоўны рэдактар Лілія Навіцкая) на сайце і у папяровым варыянце, кожны дзень друкуе агульную інфармацыю з БелТА. Да затрымання блогера Сяргея Ціханоўскага у рубрыцы “Выбары-2020” публікавалі інфармацыю толькі па выбарчай кампаніі. А з 30.05.20 ў рубрыцы Выбары-2020, невыпадкова пачалі друкаваць негатыўныя артыкулы з асуджэннем не толькі сваіх выбаршчыкаў, якія прыходзяць на плошчу Савецкую у Гародні, і ў іншых гарадах падпісацца пад дажджом, ў падтрымку альтэрнатыўных прэтэндэнтаў, але і пра брутальна затрыманага блогера Сяргея Ціханоўскага, кіраўніка ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай. Астатнія прэтэндэнты падаюцца ў кампраметуючым рэчышчы, як людзі, якія хочуць разваліць існы “парадак”.

Так у артыкуле на сайце “Гродзенскай праўды” за 30.05.20 гаворыцца: “Организаторы незаконных политических акций нарушают права мирных граждан – такое мнение высказал корреспонденту БЕЛТА член Совета Республики Национального собрания, председатель Белорусской республиканской коллегии адвокатов (БРКА) Виктор Чайчиц…Акции, которые проходят в это время, незаконны. Их организаторы нарушают права мирных людей.” У артыкуле на тым жа сайце ад 01.06.20 з БелТА выступ па БТ-1 намесніка міністра МУС РБ Г. Казакевіча: “МВД располагает необходимым арсеналом средств для обеспечения безопасности в предвыборный период, заявил первый заместитель министра внутренних дел Геннадий Казакевич в программе "Главный эфир" на телеканале "Беларусь 1”, сообщает БЕЛТА. Мы констатируем, что ситуация накануне выборов серьезно накаляется. Причем, речь идет ни о каких-то разовых нарушениях общественного порядка или избирательного законодательства. Зачастую мы видим спланированные, подготовленные акции", - заявил первый заместитель министра внутренних дел Геннадий Казакевич в программе "Главный эфир" на телеканале "Беларусь 1", сообщает БЕЛТА.

https://grodnonews.by/news/bezopasnost/kazakevich_mvd_imeet_neobkhodimyy_arsenal_sredstv_dlya_obespecheniya_bezopasnosti_v_predvybornyy_period.html

https://grodnonews.by/news/novosti_belarusi/chaychits_organizatory_nezakonnykh_politicheskikh_aktsiy_narushayut_prava_mirnykh_grazhdan.html

https://grodnonews.by/search/?tags=%D0%92%D1%8B%D0%B1%D0%BE%D1%80%D1%8B%202020

http://novgazeta.by/news/oficialno/viktor-chaychits-organizatory-nezakonnykh-politicheskikh-aktsiy-narushayut-prava-mirnykh-grazhdan/

https://www.slonves.by/gennadij-kazakevich-mvd-imeet-neobhodimyj-arsenal-sredstv-dlya-obespecheniya-bezopasnosti-v-predvybornyj-period/

https://www.slonves.by/category/vybory-2020/

А на сайтах БРСМ абласнога, раённых, усюды публікуецца інтэрв’ю першага сакратара РОО “БРСМ” Дзмітрыя Варанюка, узятае таксама з БелТА, за 01.06.20, якое можна лічыць нагнятаннем сацыяльнага і грамадскага напружання у грамадстве, сярод людзей, распальваннем сацыяльнай і грамадзянскай варожасці у грамадстве: “…Однако мы видим, что кое-кому не нравится наша гордая страна, идущая по своему пути. И уже руками грязных политтехнологов эти люди, финансирующие дестабилизацию и в других странах, апробируют на улицах белорусских городов всем известные сценарии, которые направлены только на одно — раскол общества. Их задача — чтобы белорус ненавидел белоруса, брат шел на брата. Оскорбляют и пытаются организовать кибербуллинг любого, кто открыто заявляет о преданности сохранения традиций Беларуси и выступает за ее развитие» http://brsm.by/news/razam-5/

На сайце РПГА “Белая Русь” публікуецца падобны матэрыял па распальванні сацыяльнай  варожасці. Зняважлівыя каментары, негатыўныя ацэнкі Сяргея Ціханоўскага (кіраўніка ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай),  пад назвай “Ситуация под контролем. Держим ухо востро. Ловить им тут нечего.” Змешчаны зняважлівыя каментары пра кіраўніка ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай: “Публикуем фрагменты из актуального интервью, которое заместитель председателя Республиканской «Белой Руси» Александр Шатько дал авторитетному порталу «Евразия. Эксперт». Законным поводом для возникновения интереса у журналистов изначально стал один вопрос: «Кто и зачем накаляет обстановку в стране?». “Действительно, всякими удобными и неудобными вещами эти «ребята» нагнетают атмосферу, пытаются поднять «нафталиновый конспект пожелтевших страниц» и сделать некий майдан, расшатать здесь обстановку... Хотя люди, которые это делают, не собираются участвовать в выборах. Это в том числе и наш «уважаемый» товарищ (Сергей Тихановский. — РЕД.), который вместо себя поставил жену Светлану. К тому же за кого там «рвать глотку», простите? За уровень Тихановского — проплаченного извне человека, которому в принципе не нужно президентство?..”

https://belayarus.by/news/vybory-prezidenta-respubliki-belarus-2020/situatsiya-pod-kontrolem-derzhim-ukho-vostro-lovit-im-tut-nechego/

https://eurasia.expert/protestami-belorusskaya-oppozitsiya-otrabatyvaet-granty-es/

Інтэрв’ю дэпутата Андрэя Савіных БелТА ад 02.06.20 таксама перадрукоўваецца на сайтах раённых газет. “…Складывается впечатление, что многие акции во время нынешней президентской кампании в Беларуси проводятся под воздействием извне с целью повлиять на ее внутреннюю и внешнюю политику. Такое мнение корреспонденту БЕЛТА высказал председатель Постоянной комиссии по международным делам Палаты представителей Андрей Савиных.” Гэта змешчана на сайце Дзятлаўскай, Слонімскай раённых газет і іншых

http://diatlovonews.by/2020/06/andrej-savinyh-mnogie-akcii-v-preddverii-vyborov-provodyatsya-pod-vozdejstviem-izvne-s-celju-povliyat-na-politiku-belarusi/

https://www.slonves.by/savinyh-mnogie-akczii-v-preddverii-vyborov-provodyatsya-pod-vozdejstviem-izvne-s-czelyu-povliyat-na-politiku-belarusi/

http://lidanews.by/news/vybory-2020/19956news.html

На сайце “Астравецкай праўды”, “Ашмянскай газеты” ад 29.05.20 змешчана інтэрв’ю з Міхаілам Ордам, старшынём ФПБ і кіраўніком ініцыятыўнай групы А. Лукашэнкі, якое можна трактаваць, як прыхаваную агітацыю за яшчэ прэтэндэнта у кандыдаты. Такі ж матэрыял змешчаны і ў "Лідскай газеце".

http://www.ostrovets.by/news/novosti/news24787.html

http://www.osh.by/?p=62342

https://www.slonves.by/mihail-orda-my-podderzhivaem-nashego-prezidenta/

Такое ж самае інтэрв’ю на сайце  Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў, галіновых прафсаюзаў вобласці. А як дадатак яшчэ і рэклама грамадскіх прыёмных ГА “Белая Русь” з графікам працы па зборы подпісаў у падтрымку А. Лукашэнкі па буйных гарадах вобласці. “Общественные приемные РОО «Белая Русь» с 1 июня расширили график своей работы. Как и где в Гродненской области можно оставить подпись в поддержку выдвижения кандидатуры Лукашенко А.Г. на пост Президента. В офисах РОО «Белая Русь» членами инициативной группы проводится сбор подписей по выдвижению кандидатом в Президенты Республики Беларусь Александра Лукашенко...” https://grodno.1prof.by/news_events/general_news_feed/news/d32196d0adeca04.html

https://1prof.by/news/obshhestvo-i-profsoyuzy/mihail-orda-my-podderzhivaem-nashego-prezidenta/

Падобныя захады праўладных дэпутатаў, функцыянераў грамадскіх арганізацый па абароне неправамерных дзеянняў сілавікоў, спецслужб супраць удзельнікаў выбарчай кампаніі яскрава сведчаць пра парушэнні заканадаўчых і маральных нормаў і прынцыпаў вядзення выбарчай кампаніі. Уладныя і праўладныя СМІ і грамадскія арганізацыі выразна скіраваны на ўхваленне цяперашняга кіраўніка дзяржавы і ўсебаковую дыскрэдытацыю яго апанентаў.

 

Архіў

Ліпень 2020
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Відэа

праваабарончыя сайты