Навіны

У Беларусі выявілі яшчэ 906 захварэўшых на COVID-19

За ўчорашні дзень афіцыйная колькасць выяўленых захварэўшых на COVID-19 склала 906 чалавек. СААЗ прызналася, што не пераправярае статыстыку Міністэрства аховы здароўя па каронавірусу ў Беларусі.

Актуальны стан мераў і падзей на сёння ў беларускай сталіцы прадставіць наш карэспандэнт Вольга Сямашка:

Менская бальніца хуткай медычнай дапамогі вяртаецца да звыклага фармату працы, з гэтага тыдня ў бальніцу больш не шпіталізуюць пацыентаў з каронавіруснай інфекцыяй. Прыём дадзеных пацыентаў працягваюць 2-я, 3-я, 4-я,5-я, 6-я, 10-я гарадскія клінічныя лякарні Менску.

8- я брыгада радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны штодня апрацоўвае ў сталіцы па 3-4 аб’екта. Склад брыгады сфармаваны з найбольш падрыхтаваных афіцэраў і прапаршчыкаў, ваеннаслужачых тэрміновай і кантрактнай службы, якіх камандзіравалі ў Менск.

Для апрацоўкі вуліц сталіцы ўжо выкарыстана амаль 10 тон канцэнтрату і 12 тысяч кубаметраў гатовага дэзраствору.

Школьныя лагеры адкрываюцца ў Менску з 1 чэрвеня.

Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/uncategorized/u-belarusi-vyyavili-yashche-906-zakhvareushykh/

30.05.2020
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Ліпень 2020
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Відэа

праваабарончыя сайты