Навіны

Абвяшчаем набор назіральнікаў за выбарамі! Запоўні анкету

Кампанія незалежнага назірання «Праваабаронцы за свабодныя выбары» пачынае набор назіральнікаў і назіральніц за галасаваннем падчас прэзідэнцкіх выбараў.

Шукаем назіральнікаў, якія змогуць сачыць за тым, што адбываецца на ўчастках краіны ў асноўны дзень выбараў (9 жніўня) і, па магчымасці, падчас датэрміновага галасавання. Таксама асобную ўвагу варта будзе надаць маніторынгу падліку галасоў, каб затым даць ацэнку адкрытасці і галоснасці выбарчага працэсу.

Назіранне за выбарамі – гэта цалкам законная грамадская актыўнасць. Яна дае магчымасць праверыць, ці сумленна праходзяць у нас выбары, і атрымаць займальны досвед.

Назіранне дазваляе “зазірнуць за кулісы” выбараў і з першых шэрагаў убачыць, як праходзяць розныя этапы выбарчага працэсу, пра якія ходзіць столькі разнастайных чутак.

Незалежнае назіранне – простая і эфектыўная форма ўдзелу звычайных людзей у кантролі за прыняццем істотных рашэнняў як на мясцовым узроўні, так і у межах усёй краіны.

Кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары” не аказвае падтрымку палітычным партыям ці кандыдатам. Мэта кампаніі – адсачыць выкананне міжнародных стандартаў у выбарчай галіне, зафіксаваць парушэнні і дапамагчы ўдасканаліць працэдуру выбараў на карысць усяго грамадства.

Стаць назіральнікам можа кожны: і той, у каго ўжо ёсць адпаведны досвед, і той, для каго гэта будзе ўпершыню.

Хутка пройдзе адпаведнае навучанне і назіральнікі змогуць атрымаюць неабходныя накіраванні на выбарчыя ўчасткі (акрэдытацыю). Мы дапаможам размеркаваць назіральнікаў па тых участках, якія будуць для іх зручнымі.

Каб стаць назіральнікам, дастаткова запоўніць кароткую анкету ТУТ:

 

Форма рэгістрацыі назіральнікаў/ц на прэзідэнцкія выбары 2020

Iнфармацыя з гэтай формы патрэбна для сувязі з Вамі і афармлення акрэдытацыі на выбарчы ўчастак.

Далучайся і назірай разам з намі!


Кампанія незалежнага назірання за выбарамі прэзідэнта 2020 года ладзіцца праваабарончым цэнтрам «Вясна» і Беларускім Хельсінкскім Камітэтам. Мэтай кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" з’яўляецца ацэнка выбарчага працэсу з пункту гледжання беларускага заканадаўства і міжнародных стандартаў свабодных і дэмакратычных выбараў, інфармаванне беларускай грамадскасці і міжнароднай супольнасці аб ходзе выбарчай кампаніі і выніках назірання.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары" 

 

https://elections2020.spring96.org/be/news/97135

Архіў

Ліпень 2020
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Відэа

праваабарончыя сайты