Навіны

Зміцера Фурманава шукае міліцыя

Хапун людзей у Гародні працягваецца. Не паспелі яшчэ павыходзіць на свабоду нядаўнія арыштаваныя, што адбывалі абміністрацыйнае пакаранне, не паспеў пачацца абласны суд па скарзе Аляксандра Лаўрэнцева, як паступаюць новыя звесткі пра паляванне на актывістаў. Так, 20-га траўня Зміцеру Фурманаву патэлефанаваў абанент, які прадставіўся участковым, і сказаў, што на Зміцера заведзеная адміністрацыйная справа па артыкуле 23.34, за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Супрацоўнік міліцыі выцягваў Фурманава на размову.

Але актывіст запярэчыў, і сказаў, што размаўляць ім няма пра што, паколькі ўчастковы не складаў на яго пратакол. А вось хто складаў, хай той і паразмаўляе. Участковы сказаў што перадасць пажаданні Зміцера таму, што складаў.

І як стала вядома Зміцеру Фурманаву, міліцыя дзяжурыць пад пад’ездам дома, дзе ён пражывае. Напэўна яго вылоўліваюць, як і іншых актывістаў. Хоць ён ясна сказаў участковаму, каб яму патэлефанаваў той, хто складаў паперы пра правапарушэнне. Калі такія ёсць.

Зміцер Фурманаў з'яўляецца кардынатарам ініцыятыўнай групы кандыдата ў кандыдаты ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Такую падвышаную ўвагу да сваёй персоны ён звязвае і з гэтым таксама.

праваабарончыя сайты