Навіны

Вызначаны "лучшие люди Гродненщины"

Гарадзенскім аблвыканкамам вызначаны "лучшие люди Гродненщины" за 2019 год. Усяго ўладнай прэміяй "Чалавек году" уганараваны ажно 18 чалавек. Не будзем пералічваць усіх - бальшыню з іх не ведае амаль ніхто, вельмі імаверна, што ў вытворчай сферы гэта цалком заслужаныя працаўнікі. Хоць спіс намінантаў і самых намінацый вельмі нагадвае "лепшыя" савецкія традыцыі.

А вось пра адну асобу, якая адзначаная ў "общественно политической сфере" варта згадаць асобна. Гэта галоўная рэдактарка "Гродзенскай праўды" Лілія Навіцкая. Узнагароджаная гэтая працаўніца ідэалагічнай нівы напэўна найперш за вернасць кіроўнаму курсу ўладнай "вертыкалі". Таксама вялікая заслуга галоўнага рэдактара газеты ў тым, што галоўны абласны орган інфармацыі цалком русіфікаваны. У "Гродзенскай праўдзе" пануе татальная русіфікацыя і беларускае слова ў гэтым выданні, акрамя назвы, адшукаць вельмі праблематычна.

дырэктар тэлерадыёкампаніі "Гродно" Николай Мельяченко і галоўная рэдактарка

газеты "Гродзенская праўда" Лилия Новицкая.

Лілія Навіцкая нарадзілася ў 1963 годзе ў Астравецкім раёне, у 1985 годзе скончыла БДУ па спецыяльнасці "журналістыка". Працавала ў газеце "Сельская новь", потым на розных пасадах у "Гродзенскай праўдзе". Галоўная рэдактаркай выдання прызначана аблвыканкамам 4 красавіка 2017 года.

 

20.05.2020

Відэа

праваабарончыя сайты