Навіны

Гарадзенскія валанцёры працягваюць працу

Планава, у пятніцу, машына з прадукцыяй абароны ад віруса, якая прадукуецца гарадзенскімі валанцёрамі, чарговы раз выязджае на вобласць. Бахілы, нарукаўнікі, шчыткі, маскі, іншыя сродкі індывідуальнай абароны ідуць да сваіх адрасатаў. Туды, дзе яны найбольш патрэбныя.

Улада правяла парад, прапагандуе масавыя мерапрыемствы, кшталту спартовых спаборніцтваў, усімі сваімі дзеяннямі паказвае, што небяспека невялікая. Аб’яўленыя і выбары.

Алё ёсць і тыя, хто вышэй усіх гэтых забаў ставіць здароўе нацыі, і кожнага прадстаўніка гэтай нацыі. Таму гарадзенскія валанцёры, нягледзячы на гарачы палітычны час, не кідаюць галоўнага – працы ў імя свайго народу.

Дапамагаюць чым могуць.

І патрабуюць дапамогі самыя.

Патрэбныя людзі, якія хочуць і могуць дапамагчы іншым людзям.

Валанцёры запрашаюць стаць валанцёрамі іншых.

Атрымаць інфармацыю можна на тэлеграм-канале https://t.me/k28chat.

Дапамагчы сродкамі на пляцоўцы МолаМола https://molamola.by/campaigns/2844?utm_source=share&utm_medium=link_share_popupcampaignpage&utm_campaign=share_2844&tab=about.

15.05.2020 Тэгі: Гародня

Архіў

Чэрвень 2020
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Відэа

праваабарончыя сайты