Навіны

Алена Сахарчук выйшла на волю (фота)

Засуджаная ў ліку іншых да адміністрацыйнага арышту Алена Сахарчук выйшла на волю з гарадзенскага ізалятара часовага ўтрымання. Перад будынкам ІЧУ яе сустракалі грамадскія актывісты Сяргей Верамеенка і Ежы Грыгенча, а таксама бацькі. Аднак Алену не адпусьцілі з ІЧУ, а вывезлі яе да месца пражывання. Такім чынам яе бацькі атрымалі дадатковы стрэс.

Усяго ў Гародні за акцыю "кармленне галубоў" на сустрэчы з блогерам Сяргеем Ціханоўскім было засуджана да адміністрацыйнага арышту 5 чалавек. Двое яшчэ знаходзяцца за кратамі. 15-га траўня свае дзверы з унутранага боку гарадзенскі ІЧУ на Гая мусіць расчыніць для Юрыя Шокі, а 17-га траўня для Аляксандра Лаўрэнцьева.

Яшчэ адзін удзельнік "кармлення галубоў" Мікалай Салянік, на якога складзены адміністрацыйныі пратакол, чакае прызначэння суду.

Відэа

праваабарончыя сайты