Навіны

Эпідэмія каронавірусу: гарадзенскі гарвыканкам маўчыць

У сітуацыі разгарання эпідэміі каронавірусу ў горадзе Гарадзенскі гарвыканкам захоўвае "партызанскае" маўчанне. На сайце выканаўчай улады апошняя інфармацыя пра праблему заражэння COVID-19 была размешчана 24 красавіка, калі расказвалася пра гуманітарную дапамогу для змагання з каронавірусам, якая прыехала ў горад над Нёманам з Польшчы. Усе далейшыя навіны звязаны выключна з "праздником труда", а-ля савецкаімі маёўкамі, "подготовкой детских лагерей" і акцыямі кшталту "спасибо деду за победу".

Узнікае рэзоннае пытанне - чаму выканаўчая ўлада гораду не інфармуе грамадзян пра рэальную сітуацыю з распаўсюдам захворвання? Напэўна таму, што вертыкальнікі не лічаць, што яны АБАВЯЗАНЫ інфармаваць жыхароў пра становішча з эпідэміяй. 

07.05.2020

Відэа

праваабарончыя сайты