Навіны

Памінанне і прамінанне

Су­му што­раз больш, ра­дас­ці што­раз менш. І не гу­тар­ка тут пра на­шу зла­ба­дзён­ную, эпі­дэ­міч­ную рэ­ча­іс­насць, а пра агуль­на­ча­ла­ве­чае ад­чу­ван­не ду­ху. З усіх кут­коў на­ша­га Пад­ляш­ша ад­чу­ва­ец­ца і наг­ля­да­ец­ца су­ці­шэн­не ча­ла­ве­ча­га ды­хан­ня ў яго рэ­аль­ным вы­мя­рэн­ні. Ня­ма ка­му ра­да­вац­ца Вер­б­най ня­дзе­лі, не га­ва­рыў­шы пра тра­ды­цый­нае сця­бан­не вер­бач­кай сва­іх род­ных, не ўзгад­ва­ю­чы ўжо пра дзі­ця­чыя гуль­ні з ла­зою. І на­ват у Бо­жую ня­дзель­ку ў пуш­чан­скай цар­коў­цы зрэд­ку за­раз збі­ра­ец­ца звыш пя­ці пры­ха­джан, якія ў змо­зе без ані­я­кіх кло­па­таў са­мі даб­рац­ца на ба­гас­луж­бу. Та­му пра па­ру­шэн­не ан­ты­ка­ра­на­ві­рус­ных за­ко­наў, ка­лі ідзе пра мак­сі­маль­ную коль­касць пя­ці вер­ні­каў у хра­ме, тут уво­гу­ле ня­ма мо­вы. Не ка­ра­на­ві­рус, але звы­чай­ная смерць-ка­су­ха га­да­мі за­на­дзі­ла­ся ўжо ту­ды і бяз­лі­тас­на аж да зям­лі ко­сіць апош­нія ча­ла­ве­чыя сля­ды. Та­му най­час­цей ап­ра­ча шча­бя­тан­ня пту­шак не па­чу­еш на ву­лі­цах на­шых вё­сак ра­дас­най ча­ла­ве­чай га­мон­кі. Ды ані­я­ка­га ча­ла­ве­ча­га сло­ва амаль не чу­ваць у сель­скай пра­сто­ры. Без су­гуч­нас­ці ме­ло­дыі гу­каў ча­ла­ве­чай, звя­ры­най, пту­шы­най моў і сім­фо­ніі па­хаў ак­ру­жа­ю­ча­га пры­род­на­га над­вор’я нель­га, на жаль, за­раз га­ва­рыць пра ней­кую гар­ма­ніч­насць ча­ла­ве­ча­га су­жыц­ця. Мо та­му і птуш­кі гэ­та ад­чу­ва­юць і са знач­на боль­шай за­ця­тас­цю і га­лос­нас­цю выс­пеў­ва­юць свае гім­ны жыц­ця на ляс­ных мо­гіл­ках, каб там ад­даць па­ша­ну ады­шоў­шым у веч­насць іх ча­ла­ве­чым, зям­ным спа­да­рож­ні­кам. Ці ж вар­та та­ды вы­ся­каць усе ку­сты і дрэ­вы на мо­гіл­ках, на га­лі­нах якіх не змо­жа пры­сес­ці вя­лі­кае сэр­ца ў ма­лым це­ле, каб тра­пят­кой і дры­жа­чай ме­ло­ды­яй саг­рэць ка­мен­ныя плі­ты?.. А ка­лі і нас не бу­дзе, а мо­гуць быць за­ба­ро­ны так як і ця­пер на­конт на­вед­ван­ня ма­гіл бліз­кіх і род­ных, то хто як не птуш­кі за­ня­суць наш па­сыл па­мя­ці і сар­дэч­нас­ці на дзе­даў­скія і баць­коў­скія ма­гі­лы? Бо яны бу­дуць ля­цець сва­бод­на з на­шы­мі дум­ка­мі і ўспа­мі­на­мі на тыя ма­гі­лы, якія ахі­на­ем зас­ло­на­мі на­шай па­мя­ці. Вось за­раз у пе­ры­яд Пра­вад­ной ня­дзе­лі і вес­на­во­га па­мі­нан­ня ады­шоў­шых род­ных і бліз­кіх, ка­ра­ві­рус­ная эпі­дэ­мія з чар­тоў­скай ус­меш­кай ста­іць пе­раш­ко­дай на аб­ра­дах па­мя­ці, што мац­ней­шы­мі з’яў­ля­юц­ца за са­мую смерць. Па­мі­нан­не і пра­мі­нан­не — двух­по­люс­нае аб’­яд­нан­не ча­ла­ве­час­лоўя. Пе­рад ма­і­мі ва­чы­ма быц­цам у кі­но ўсплы­ва­юць кад­ры кі­на­стуж­кі, якія плы­вуць на­зад сва­і­мі воб­ра­за­мі люд­най вё­скі, за­ня­тай што­дзён­нас­цю і ня­дзель­на-свя­точ­ным ад­па­чын­кам. За­тым ідуць кар­ці­ны пер­са­на­жаў — ад­на­вя­скоў­цаў з іх­ні­мі ха­рак­тэр­ны­мі ўсмеш­ка­мі, воп­рат­кай, га­ла­са­мі. А мо то я па­ма­лень­ку па­чы­наю вар’­я­цець ад усёй гэ­тай сі­ту­а­цыі, ка­лі ў ма­ёй га­ла­ве па­чы­на­юць га­ва­рыць га­ла­сы блі­жэй­шых ці да­лей­шых су­се­дзяў? Ме­на­ві­та гэ­тай ча­ла­ве­чай гу­тар­кі про­ста аж да рос­па­чы так ба­лю­ча не ха­пае ў рэ­аль­нас­ці, ка­лі выг­ляд­ваю свае во­чы ў по­шу­ках ча­ла­ве­ка на ма­ёй, вя­ско­вай ву­лі­цы-бру­ка­ван­цы. За­тое пры­хо­дзіц­ца ўслу­хоў­вац­ца ў што­раз боль­шыя вят­ры, якія сва­ім ен­кам на­во­дзяць ней­кі страх, сум і бяс­сон­ні­цу. Ві­даць, па­лю­бі­лі яны та­кія кут­кі све­ту, дзе мо­гуць гу­ляць ся­бе ўдо­валь па­між пу­сту­ю­чых мяс­цін і сум­ных кры­жоў, на якіх ня­ма све­жых руч­ні­коў ці лен­таў, за­ве­ша­ных пра­ца­ві­ты­мі жа­но­чы­мі ру­ка­мі ў пе­рад­ве­лі­код­ны пе­ры­яд. Вят­ры, а мо чар­тоў­скія служ­кі, ня­суць толь­кі пя­сок і аб­вяш­ча­юць, што за­су­ха ўжо не за па­ро­гам, а ў рэ­аль­нас­ці — ця­пер і за­раз. Пра тое і пай­ш­лі раз­мо­вы ўсіх тых, хто хоць кры­ху яш­чэ кор­па­ец­ца ў зям­лі. Зям­ля і лю­дзі за­но­сяць толь­кі ад­но бла­ган­не — ва­ды, ва­ды, ва­ды. А тут з са­мо­га па­чат­ку вяс­ны, пас­ля бяс­с­неж­най зі­мы ва­ды столь­кі, што кот нап­ла­каў. За­цяг­ну­тыя, што­ноч­ныя пры­ма­раз­кі вы­су­шы­лі зям­лю, якая ста­ла быц­цам по­рах, а не ма­ці-кар­мі­цель­ка. Не па­кі­да­юць сум­не­ву і на­ву­коў­цы. За­су­ха, спё­ка і неў­ра­джай гэ­та не пры­від, але чар­го­вая рэ­аль­насць, якая мо­жа мець мес­ца ў бя­гу­чым го­дзе. За­тым не­ка­то­рыя на­ват не скры­ва­юць, але і пе­рас­це­ра­га­юць, што мно­гім і го­лад мо­жа стаць сяб­рам у ня­до­лі. Так дрэн­ных на­він не бы­ло чут­на здаў­на.

Яў­ген Ва­па

27.04.2020 Тэгі: Яўген Вапа, Блог

Архіў

Чэрвень 2020
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Відэа

праваабарончыя сайты