Навіны

Экалагічны пікет у Бярозаўцы (фота)

У дзень памяці ахвяраў Чарнобыльскай катастрофы ў горадзе Бярозаўка Лідскага раёну быў зладжаны пікет з пратэстам супраць сваёй лакальнай экалагічнай трагедыі - пашырэння шкоднай і небяспечнай для здароўя людзей вытворчасці шкловаты. На пікет выйшаў ведамы грамадскі актывіст Вітольд Ашурак, які трымаў у руках плакат "Шкловата - наш Чарнобыль".

Экалагічны пікет быў выстаўлены каля ўваходу на мясцовы шклозавод.

Напомнім, што зусім нядаўна Бярозаўку наведаў начальнік Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, які "парадаваў" мясцовых жыхароў тым, што неўзабаве ў прынёманскім горадзе будзе будавацца яшчэ адзін цэх са шкоднай вытворчасцю.

фота з facebook Юрыя Дзешука

Відэа

праваабарончыя сайты