Навіны

У Беларусі прызналі 7281 выпадак COVID-19, плюс 558 за дзень

Міністэрства аховы здароўя Беларусі 22 красавіка апублікавала ў сваім Telegram-канале статыстыку распаўсюду COVID-19 у Беларусі.

Паводле міністэрства, на раніцу 22 красавіка ў Беларусі:

агулам 7281 выпадак інфікаваньня людзей новым каронавірусам зафіксаваны з пачатку эпідэміі;

памерлі 58 пацыентаў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй, якія, як сцвярджае міністэрства, мелі «шэраг хранічных захворванняў»;

паправіліся і выпісаныя 769 пацыентаў, плюс 192 за дзень;

гэта значыць, зафіксавалі за дзень 558 новых выпадкаў і 3 новыя смерці;

ад пачатку эпідэміі праведзена 114 955 тэстаў на каронавірус, іх робяць у 25 дзяржаўных і прыватных установах, за дзень правялі 6410 тэстаў, што на чатыры сотні больш, чым у мінулы дзень

колькасьць пацыентаў у цяжкім ці крытычным стане, а таксама колькасць хворых, выпраўленых дамоў на «амбулаторнае лячэнне», не паведамляецца.

Фота zviazda.by

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/u-belarusi-pryznali-7281-vypadak-covid-19-plyus-558-z/

22.04.2020
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Відэа

праваабарончыя сайты