Навіны

Адноўлена расследаванне па забруджванні Дзітвы і Нёмана

Бярозаўскі грамадскі актывіст Вітольд Ашурак атрымаў афіцыйны адказ з Пракуратуры Лідскага раёну. З гэтага адказу вынікае, што Гарадзенскім абласным упраўленнем Следчага камітэта адмененае рашэнне Лідскага раённага аддзелу аб прыпыненні расследавання крымінальнай справы па факце забруджвання ракі Дзітва.

Такім чынам узнікае нейкая імавернасць, што вінаватыя ў экалагічным правапарушэнні альбо злачынстве, якое здарылася летась, будуць пакараныя.

Напомнім, што ў чэрвені 2019 года рэкі Дзітва, Лідзейка і Нёман былі моцна забруджаны. Грамадскім актывістам удалося высветліць, што прычынай забруджвання і значнай шкоды на гэтых рэках сталі ачышчальныя збудаванні Лідскай ЖКГ. Улады спярша адмаўлялі датычнасць да гэтага камунальшчыкаў, але пад ціскам грамадскасці прызналі факт забруджвання рэк, пасля чаго была пачатая крымінальная справа.

У час гэтага забруджвання грамадскія актывісты, каб прыцягнуць увагу ўладаў, былі змушаныя правесці пікеты, за што пазней былі аштрафаваныя.

17 чэрвеня 2019 года грамадскія актывісты Вітольд Ашурак і Сяргей Пантус выйшлі да будынку райвыканаму з расцяжкай «Мёртвая Дзітва». 20 чэрвеня Лідскі раённы суд (суддзя Вячаслаў Мацук) аштрафаваў кожнага з іх на 10 базавых велічынь.

18-га чэрвеня гісторык Мечыслаў Супрон правёў у Гародні адзіночны пікет, вывесіўшы на мосце праз Нёман расцяжку з надпісам “Нёман атручаны лідзкім ЖКХ”. 10 ліпеня суд Кастрычніцкага суда Гародні (суддзя Руслан Хіхол) засудзіў Супрона да 5 базавых велічынь штрафу.

 

Архіў

Чэрвень 2020
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Відэа

праваабарончыя сайты