Навіны

Каляндар Гарадзеншчыны на красавік 2020 года

Каляндар круглых і юбілейных дат Гарадзеншчыны на красавік

1 красавіка

Міжнародны дзень жартаў.

Міжнародны дзень птушак.

2 красавіка

Міжнародны дзень дзіцячай кнігі.

6 красавіка

110 гадоў таму (1910) – У Пецярбургу нарадзіўся Барыс Кіт, беларускі навуковец, дзеяч эміграцыі (ЗША, Нямеччына).

7 красавіка

Сусьветны дзень здароўя.

610 гадоў таму (1410) – У Кежмарку (цяпер Славаччына) крыжакі зьдзесьнілі спробу забойства князя Вітаўта.

160 гадоў таму (1860) – Памёр Карл Падчашынскі, асьветнік, архітэктар, дасьледнік, педагог. Нараджэнец в. Жырмуны (Вараноўскі р-н).

9 красавіка

160 гадоў таму (1860) – Нарадзіўся Вільгельм Краеўскі, арганізатар шкляной вытворчасьці на Лідчыне. 

10 красавіка

Міжнародны дзень вызваленьня вязьняў фашыстоўскіх канцлагероў.

385 гадоў таму (1635) – Памёр Ян Станіслаў Сапега, сын Льва Сапегі, дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Фундаваў у Слоніме кляштар францішканцаў, касьцёл канонікаў рэгулярных.

20 гадоў таму (2000) – У Гародні створаны габрэйскі культурна-асьветніцкі дом “Менора”.

12 красавіка

130 гадоў таму (1890) – У в. Шчорсы (Наваградзкі р-н) нарадзіўся Янка Нёманскі (сапр. Іван Пятровіч), беларускі пісьменьнік, эканаміст.

13 красавіка

80 гадоў таму (1940) – Дэпартацыя з тэрыторыі Заходняй Беларусі сем’яў рэпрасаваных і асоб, якія ўцяклі за мяжу.

14 красавіка

185 гадоў таму (1835) – У в. Сянно (Наваградзкі р-н) нарадзіўся Валер’ян Вільчэўскі, лекар, удзельнік паўстаньня 1863-64 у атрадзе Францішка Юндзіла ў Слонімскім пав.

135 гадоў таму (1885) – У в. Максімаўка (Маладэчанскі р-н) нарадзіўся Сымон Рак-Міхайлоўскі, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, сябра Рады БНР, публіцыст. Заснаваньнік і дырэктар настаўніцкай семінарыі ў Барунах (у 1920-22).

100 гадоў таму (1920) – У в. Страшава (Беласточчына) нарадзіўся Аляксей Карпюк, беларускі пісьменьнік, грамадзкі дзеяч. Жыў і працаваў у Ваўкавыску, Гародні.

15 красавіка

120 гадоў таму (1900) – У в. Вялікія Азяранкі (Ваўкавыскі р-н) (паводле іншых даных у в. Азяраны Сакольскага пав. (цяпер Беласточчына) нарадзіўся Уладзімер Тамашчык, праваслаўны сьвятар, архіяпіскап Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы (Васіль) на эміграцыі. Забіты ў 1970-ым пры загадкавых абставінах.

16 красавіка

80 гадоў таму (1940) – У Яраслаўлі памёр Адам Багдановіч, беларускі этнограф, бацька Максіма Багдановіча. Пахаваны ў Яраслаўлі. Жыў у Гародні.

18 красавіка

Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясьцін.

30 гадоў таму (1990) – Заснавана Гарадзенская абласная краязнаўчая асацыяцыя.

22 красавіка

15 гадоў таму (2005) – У Лёндане (штат Антарыё, Канада) памёр Барыс Рагуля, дзеяч нацыянальнага руху ў 1940-ыя, кіраўнік Саюзу Беларускай Моладзі на Наваградчыне, пасьля вайны дзеяч беларускай эміграцыі (Бельгія, Канада). Нараджэнец мяст. Турэц (Карэліцкі р-н).

24 красавіка

245 гадоў таму (1775) – Нарадзіўся (на Беласточчыне) Якуб Фалькоўскі, асьветнік-дабрачынец, рэктар Шчучынскай піярскай школы, аўтар сыстэмы навучаньня глуханямых дзяцей.

26 красавіка

Дзень памяці ахвяраў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (1986).

185 гадоў таму (1835) – Памёр Анёл Доўгірд, філосаф, лёгік, педагог. Працаваў у Лідзе і Шчучыне.

28 красавіка

120 гадоў таму (1900) – У Кушлянах (Смургонскі р-н) памёр Францішак Багушэвіч, беларускі паэт, празаік, публіцыст, удзельнік паўстаньня 1863-64. Пахаваны ў Жупранах (Ашмянскі р-н).

75 гадоў таму (1945) – На фронце ў час штурму г. Гдыня (Польшча) загінуў Сяргей Крывец (нар. у 1909 у в. Сухінічы, Мастоўскі р-н), беларускі паэт.

30 красавіка

Сусьветны дзень пародненых гарадоў.

75 гадоў таму (1945) – У в. Сьліжы Пескаўскія (Мастоўскі р-н) нарадзіўся Віктар Дубіцкі, беларускі настаўнік, сябра КХП БНФ.

 

 

31.03.2020

Відэа

праваабарончыя сайты