Навіны

У двух раёнах Гарадзеншчыны новыя кіраўнікі

У двух раёнах Гарадзеншчыны прызначаны новыя старшыні райвыканкамаў.

Так старшынём Свіслацкага райвыканкаму зараз будзе ведамы шырокаму колу Аляксандар Вярсоцкі. Да гэтага ён працаваў начальнікам галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гарадзенскага аблвыканкаму. Вярсоцкаму 42 гады, ён нараджэнец вёскі Куцавічы Ашмянскага раёну. Скончыў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, пазней Акадэмію кіравання пры ПРБ. Працаваў настаўнікам біялогіі ў Смаргоні, пасля метадыстам Смаргонскага райвыканкаму, дырэктарам СШ №1 Смаргоні. Пасля стаў чыноўнікам - займаў пасады намесніка старшыні Смаргонскага райвыканкаму, пасля ў Гарадзенскім аблвыканкаме. Адзін з нямногіх высокапастаўленых чыноўнікаў Гарадзеншчыны, хто валодае і карыстаецца беларускай мовай.

Аляксандр Вярсоцкі

Новы кіраўнік і ў Дзятлаўскім раёне. Мясцовы райвыканкам узначаліў Андрэй Садоўскі, былы дырэктар ААТ "Прынёманскі" Наваградскага раёну. Яго называюць "грамотным управленцем".

Андрэй Садоўскі нарадзіўся ў 1973 годзе ў вёсцы Бярозаўка (Смаргонскі раён). Скончыў гарадзенскі сельскагаспадарчы інстытут. Працаваў на Смаргоншчыне зоатэхнікам, загадваў фермай СПК "Вострава", пасля на Наваградчыне - першым намеснікам гаспадаркі "Свіцязь", потым чыноўнікам Наваградскага райвыканкаму.

 

 Андрэй Садоўскі

фота http://region.grodno.by/

ён

Архіў

Красавік 2020
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930

Відэа

праваабарончыя сайты