Навіны

Дзень Волі – 2020

   Як ужо паведамляла “Гарадзенская вясна”, гарадзенскія актывісты падалі у гарвыканкам уведамленне аб намеры правесці і ў гэтым годзе шырокае святкавання 102-ой гадавіны Беларускай Народнай Рэспублікі. Адказ з гарвыканкаму ў адпаведнасці з заканадаўствам мусіць прыйсці не пазней, чым за пяць дзён да самога мерапрыемства.

   Чарговым этапам да падрыхтоўкі гэтага мерапрыемства стаў збор сродкаў.

Кажа адзін з сяброў аргкамітэту, кіраўнік гарадзенскага БНФ Вадзім Саранчукоў.

   – Для нас важна, каб гэтае свята беларусы азначалі паўсюдна. Гэта дзень нашай нацыянальнай годнасці і гонару. І мы, як і мінулыя гады, хочам яго правесці масава і годна. Менавіта таму намі адчынены рахунак, на які можа пакласці свае ахвяраванні кожны, хто хоча, каб угодкі Беларускай Народнай Рэспублікі шырока азначаліся. Зразумела, што гэта можам зрабіць толькі мы – грамадзянская супольнасць. І спадзявацца мы можам на падтрымку толькі сваіх суайчыннікаў, і тых, хто падзяляе нашы погляды, незалежна ад таго дзе яны зараз жывуць і куды іх зараз закінуў лёс. Мы таксама чакаем ад усіх неабыякавых людзей прапаноў з ідэямі, як бы яны хацелі правесці свята, чакаем валанцёрскай дапамогі, ну і, зразумела, чакаем удзелу нашых людзей у непасрэдна свяце. Якім яно будзе, залежыць толькі ад нас. Адно можна сказаць дакладна, што яно будзе ўрачыстым і вартым той падзеі, якая лягла ў Адраджэнне нашай дзяржаўнасці.

   У Гародні святкаванне Дня Волі так шырока ўжо ператвараецца ў агульнабеларускую традыцыю. У мінулым і пазамінулым гадах на гэтае свята прыязджалі людзі з усёй Беларусі. выступалі артысты, вядомыя людзі, працавалі кропкі гандлю рознымі рэчамі і праводзіліся забаўляльныя мерапрыемствы, у тым ліку і для дзяцей.

   Тыя, хто хоча ахвяраваць на арганізацыю мерапрыемства і атрымаць дадатковую інфармацыю могуць атрымаць звесткі тут:

 

  • Пляцоўка Мола-Мола. Тут можна ахвяраваць у беларускіх рублях.

https://l.facebook.com/l.php?u=https%3A%2F%2Fmolamola.by%2Fcmp%2FEyT%3Ffbclid%3DIwAR28h9wP8zW4GK-kIilSHhMqSG2iSdwKRbdMpc1p1M5_v6DiSMPjrrACBPI&h=AT18tWxWYd3LhzjDf1QVyMvqD-qy3qRhpmKF5JiBPHhTbNyuSoU4XJ5rucJ3JTJPLSFEXwDGpszhNJRc9xdZ4oaH7UAx4xf_kquVGtZd91fTNunlY8Cfo8FNfDgjCC3HL1iY

 

  • У іншай валюце і ў беларускіх рублях таксама. На facebook

https://m.facebook.com/nt/screen/?params=%7B%22fundraiser_campaign_id%22%3A201772891044487%2C%22post_id%22%3A201974804357629%7D&path=%2Ffundraiser%2F&_rdr

 

 Вітаецца ўсякая дапамога.

 

   Жыве Беларусь!!!

07.03.2020 Тэгі: Гародня, БНР, Дзень волі

Відэа

праваабарончыя сайты