Навіны

Супраць нашай памяці

Пас­ля ра­дас­на­га пе­ры­я­ду раж­джэ­ствен­скіх свя­таў ад­ра­зу ду­ша­мі і па­мяц­цю аку­на­ем­ся мы ў змроч­ны пе­ры­яд зло­му сту­дзе­ня і лю­та­га 1946 го­да, ка­лі ўша­ноў­ва­ем па­мяць мір­ных бе­ла­ру­скіх ах­вяр вар­вар­скіх дзе­ян­няў ат­ра­ду поль­ска­га ўзбро­е­на­га пад­пол­ля Ра­му­аль­да Рай­са «Бу­ра­га». Учы­не­ныя ім зла­чын­ствы над ня­він­ны­мі дзець­мі, жан­чы­на­мі і муж­чы­на­мі, якія па­ві­ны быць пры­чы­най со­ра­му і пе­рас­ця­ро­гі для кож­на­га на­ро­да і гра­мад­ства, з го­ду ў год ста­но­вяц­ца прык­ме­тай «ге­ра­із­му і жаў­нер­скай шля­хет­нас­ці»! Про­ста не хо­чац­ца ве­рыць, але ме­на­ві­та на на­шых ва­чах, дзя­ку­ю­чы дзяр­жаў­на-са­маў­ра­да­вым уста­но­вам, у імя «пат­ры­я­тыч­ных ідэй» ад­бы­ва­ец­ца аб­са­лют­нае рэ­ля­ты­ві­за­ван­не і ад­ва­роч­ван­не та­кіх ас­ноў­ных ча­ла­ве­чых каш­тоў­нас­цей як даб­ро і зло, ге­ра­ізм — бан­ды­тызм, гі­ста­рыч­ныя праў­да ці фальш.

Сён­няш­няя сі­ту­а­цыя не бя­рэц­ца ад­нак з пу­сто­га. Ка­лі гля­дзець на тое, як роз­ныя поль­скія па­лі­тыч­ныя сі­лы і на­ват ужо між­дзяр­жаў­ныя струк­ту­ры ра­зыг­ры­ва­юць свае ін­та­рэ­сы над ты­мі ма­гі­ла­мі, ро­біц­ца про­ста страш­на і не­вы­нос­на ў ма­раль­ным пла­не.

Але па чар­зе. Праз увесь пе­ры­яд Поль­скай На­род­най Рэс­пуб­лі­кі ка­му­ні­стыч­ныя ўла­ды не зра­бі­лі ані­чо­га, каб сказаць сем’ям дзе па­рэш­т­кі па­ха­ва­ных ва­за­коў і ўшанаваць гэтае мес­ца. Не бы­ло ані­я­ка­га збе­ра­ган­ня па­мя­ці аб за­гі­нуў­шых асо­бах і ма­гі­лах. Пра кам­пен­са­цыі сем’­ям за­гі­нуў­шых ах­вяр не бы­ло на­ват і га­вор­кі. Іх­нія спад­ка­ем­цы ўжо ў дэ­ма­кра­тыч­най Поль­ш­чы ў гэ­тай спра­ве на дзяр­жаў­ным ці ва­я­вод­скім уз­роў­ні ў па­ло­ве дзе­вя­но­стых га­доў да­лей не зра­бі­лі аб­са­лют­на ні­ча­гу­сень­кі. Ап­ра­ча ад­на­го — ска­ры­стан­ня гэ­тай тра­ге­дыі для сва­іх вы­бар­чых ін­та­рэ­саў у мі­ну­лым і ця­пер. Та­ды так­са­ма Са­юз ле­вых дэ­ма­кра­таў меў свай­го прэ­зі­дэн­та, прэм’­е­ра, ва­я­во­ду і пас­лоў. Пры­га­дай­ма толь­кі: прэ­зі­дэнт Аляк­сандр Квас­неў­скі, прэм’­е­ры Ле­шак Мі­лер, Юзэф Алек­сы, Ула­дзі­мір Ці­ма­шэ­віч, ві­цэ-ва­я­во­да Ежы Пул’­я­но­віч, па­слы Яў­ген Чык­він, Ян Сычэўскі і Сяргей Плева. Ча­му ж та­ды ім не пры­няць ра­шэн­ня аб вып­ла­це кам­пен­са­цый, ча­му ж ім, дзяр­жаў­ным дзе­я­чам, не з’яў­ляц­ца ў кож­ную га­да­ві­ну пры тых на­шых ак­ры­ваў­ле­ных пом­ні­ках і ма­гі­лах? Звы­чай­на хі­ба ба­я­лі­ся рэ­ак­цыі поль­ска­га гра­мад­ства і пра­вых па­лі­ты­каў — аб­са­лют­на нез­ра­зу­ме­лая мне іх­няя трус­лі­васць у гэ­тай спра­ве. Пры­нам­сі хоць так най­лепш маг­лі б па­дзя­ка­ваць свай­му бе­ла­ру­ска-пра­вас­лаў­на­му элек­та­ра­ту, які га­ла­са­ваў за іх ру­ка­мі і на­га­мі. А тут на­ад­ва­рот, то ме­на­ві­та ў ча­се іх ула­да­ран­ня вай­ско­вым су­дом быў рэ­а­бі­лі­та­ва­ны той «ге­рой» усіх няш­час­цяў, якім быў ме­на­ві­та «Бу­ры». І ка­лі ба­чу і слу­хаю, што за­раз га­во­раць но­выя пе­раў­т­ва­рэн­ні той жа са­май гру­поў­кі, про­ста хо­чац­ца толь­кі пра­сіць: спа­дар­ства, ці­шэй над гэ­ты­мі ма­гі­ла­мі!

Дру­гі бок поль­скай, па­лі­тыч­най сцэ­ны пас­ля 1989 го­да, на­за­вем яго ўмоў­на цэн­т­рыс­ц­ка-пра­вым, які спа­сы­лаў­ся на дэ­мак­ра­тыч­ныя ідэ­а­лы і зма­ган­не з пост­ка­му­ні­ста­мі ў спра­ве бе­ла­ру­скіх ах­вяр поль­ска­га пад­пол­ля, так­са­ма згод­на маў­чаў. На пра­ця­гу звыш трыц­ца­ці га­доў гэ­тыя дзяр­жаў­ныя га­ла­ва­ры і іх­няе прад­стаў­ні­цтва ў Пад­ляш­скім ва­я­вод­стве так­са­ма не па­хі­лі­лі­ся над за­мар­да­ва­ны­мі ня­поль­скі­мі жы­ха­ра­мі на­шай кра­і­ны. Пра важ­насць і пат­рэ­бу та­ко­га кро­ку га­да­мі пі­са­ла­ся і га­ва­ры­ла­ся ў бе­ла­ру­скім ася­род­дзі. За­тое за­раз у імя «гі­ста­рыч­на­га ды­я­ло­гу і дзяр­жаў­най праў­ды» ма­ем марш па­мя­ці «Бу­ра­му» ў Гай­наў­цы і аг­ра­мад­ныя му­ра­лы з вы­я­вай Зыг­мун­та Шэн­дзе­ля­жа «Лу­паш­кі» ў Бе­ла­сто­ку — дру­го­га «вык­ля­та­га жаў­не­ра», на ру­ках яко­га кроў лі­тоў­ска­га і бе­ла­ру­ска­га на­сель­ні­цтва. Іх з’яў­лен­не гэ­та за­пат­ра­ба­ван­не і гро­шы Мар­шал­коў­скай уп­ра­вы, Ін­сты­ту­та на­цы­я­наль­най па­мя­ці, Пад­ляш­ска­га ін­сты­ту­та куль­ту­ры. Хто ро­біць та­кія рэ­чы, то ня­хай са­бе яс­на ўсвя­до­міць ад­каз­насць за па­даг­ра­ван­не кат­ла між­на­цы­я­наль­най ва­раж­не­чы, што да даб­ра не вя­дзе. Ка­лі ўсё гэ­та ак­ра­сім адзі­нас­луш­ным пог­ля­дам агуль­на­поль­скіх і рэ­гі­я­наль­ных ме­ды­яў, то ат­ры­ма­ем соўс, які зда­лёк ужо смяр­дзіць і гры­зе сва­ім па­хам. Най­гор­шае ў тым, што ён у імя «аду­ка­цыі і куль­ту­ры» про­ста ат­руч­вае ня­на­віс­цю ду­шы і ро­зу­мы штораз ма­лод­шых па­ка­лен­няў най­яс­ней­шай Рэ­чы Пас­па­лі­тай.

Яў­ген Ва­па

13.02.2020 Тэгі: Яўген Вапа, Блог

Архіў

Чэрвень 2020
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Відэа

праваабарончыя сайты