Навіны

Дыскусія пра смяротнае пакаранне ў Смаргоні

8 лютага ў Смаргоні адбылася дыскусія пра смяротнае пакаране, прагляд фільму “Мы супраць смяротнага пакарання”, адчынілася выстава, якая складаецца з дзвюх частак: фотапраекта “Вышэйшая мера пакарання” беларускага фотажурналіста Сяргея Балая і серыі малюнкаў Джорджа Батлера “Апошні кат Еўропы”.

Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання“ Андрэй Палуда адзначыў, што смяротнае пакаранне ў нашай краіне ў значнай ступені з’яўляецца спадчынай Савецкага Саюза.

Пад час дыскусіі мастак са Смаргоні Валянцін Варанішча эмацыйна выказаў рэлігійны аргумент супраць смяротнага пакарання: “Выканаўца смяротнага прысуду, здзяйсняе працу сатаны. Ніхто з людзей не можа забіраць жыццё ў чалавека, якое даў Бог”.

Удзельнікі дыскусіі шукалі адказы на пытанні: ці можна лічыць забойцам таго, хто націскае на курок пісталета паводле прысуду, ці зможа заўзяты прыхільнік смяротнага пакарання сам выканаць прысуд?
Беларускае Радыё Рацыя

Відэа

праваабарончыя сайты