Навіны

Зэльвенская БРСМаўка ўступіла ў кампартыю, каб адзначыць 150-годдзе Леніна

Якую моладзь мясцовыя вертыкальшчыкі сёння выхоўваюць у нашых райцэнтрах? На гэта пытанне лёгка адкажа Зэльва. На днях маладую зэльвенку Марыю Лудзіч, якая скончыла Гарадзенскі каледж мастацтваў і Гарадзенскі ўніверсітэт, прынялі ў члены Камуністычнай партыі Беларусі.

Марыя Лудзіч працавала ў Зэльвенскай гімназіі педагогам-арганізатарам, а цяпер яна ўзначальвае раённы камітэт БРСМ і з’яўляецца ўжо членам Зэльвенскай арганізацыі кампартыі Беларусі. Во як пайшла “ўгару” зэльвенская дзяўчына з гарадзенскімі дыпломамі аб адукацыі.

Разам з зэльвенскімі членамі кампартыі яна сёлета актыўна рыхтуецца да 150-годдзя Леніна, да 100-годдзя ленінскага камсамола, да правядзення выбараў прэзідэнта… Пройдзе час і глядзіш, зэльвенка Лудзіч узначаліць які-небудзь райцэнтр Беларусі. “Вопыт” ужо будзе.

Беларускае Радыё Рацыя, Зэльва

Фота zelwa.by

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/zelvenskaya-brsmauka-ustupila-u-kamp/

08.02.2020
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Ліпень 2020
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Відэа

праваабарончыя сайты