Навіны

Суды за акцыі ў падтрымку незалежнасці не спыняюцца. Расклад на студзень і вынікі

Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Праваабаронцам сталі вядомыя новыя даты судоў за акцыі ў падтрымку незалежнасці, якія праходзілі ў Мінску на працягу снежня 2019 года. Таксама працягваюць судзіць віцебскіх актывістаў, якія выйшлі на акцыю 29 снежня ў сваім родным горадзе. Мы зноў склалі спіс судовых пасяджэнняў па сумнавядомым артыкуле 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве), якія мусяць адбыцца бліжэйшым часам.

24 студзеня

Мінск, суд Маскоўскага раёна

10.30 – Алана Гебрэмарыям, ч. 3 арт. 23.34 КаАП. (суд за акцыю 20 снежня ў Мінску). Суддзя - Таццяна Мотыль. Вынік - 30 базавых велічынь (810 рублёў).

 

"Злачынства робяць тыя, хто спускае гэтыя пратаколы". Як прайшоў суд на Аланай Гебрэмарыям

24 студзеня ў судзе Маскоўскага раёна г. Мінска прайшло чарговае судовае пасяджэнне па адміністрацыйнай справе актывісткі “Моладзевага блока” Аланы Гебрэмарыям. Справа заведзеная па артыкуле 23.34 КаАП (парушэнне парадку правядзення несанкцыянаванага масавага мерапрыемства).

11.30 – Віктар Кавалькоў (айцец Вікенцій), ч. 3 арт. 23.34 КаАП (суд за акцыі 20 і 21 снежня ў Мінску). Вынік - 40 базавых велічынь (1080 рублёў).

Мінск, суд Партызанскага раёна

09.30 - Вячаслаў Сіўчык, арт. 23.34 КаАП. (перанос суда на 31 студзеня)

Наваполацк, гарадскі суд

10.00 – Парчынскі Яўген, ч. 1 арт. 23.34 КаАП (суд за акцыю ў Полацку 4 студзеня). Суддзя - Зінаіда Балаболава. Вынік - 10 базавых велічынь (270 рублёў).

10.30 – Касач Юрый, ч. 1 арт. 23.34 КаАП (суд за акцыю ў Полацку 4 студзеня). Суддзя - Зінаіда Балаболава. Вынік - 10 базавых велічынь (270 рублёў).

12.00 – Валяеў Ігар, ч. 1 арт. 23.34 КаАП (суд за акцыю ў Полацку 4 студзеня). Суддзя - Зінаіда Балаболава. Вынік - 10 базавых велічынь (270 рублёў).

14.30 – Зуеў Андрэй, ч. 1 арт. 23.34 КаАП (суд за акцыю ў Полацку 4 студзеня).  Суддзя - Віталь Лапко. Вынік - 30 базавых велічынь (810 рублёў).

Полацк, суд Полацкага раёна і горада

10.00 – Аглушэвіч Святлана, ч. 1 арт. 23.34 КаАП (суд за акцыю ў Полацку 4 студзеня). Пасяджэнне не адбылося, бо Аглушэвіч не прыйшла. Справа адкладзена на невызначаны тэрмін.

11.00 – Парчынскі Вячаслаў, ч. 1 арт. 23.34 КаАП (суд за акцыю ў Полацку 4 студзеня). Пасяджэнне не адбылося, бо Парчынскі не прыйшоў. Справа адкладзена на невызначаны тэрмін.

Віцебск, суд Чыгуначнага раёна

10.00 - Якушкоў Аляксандр, ч. 1 арт. 23.34 КаАП (суд за акцыю ў Віцебску 29 снежня). Вынік - 25 базавых велічынь (675 рублёў).

Віцебск, суд Віцебскага раёна

15.00 - Алена Янушкоўская, ч. 1 арт. 23.34 КаАП. Вынік - 30 базавых велічынь (810 рублёў).

Полацк, суд Полацкага раёна і горада

 

Яшчэ 1485 рублёў штрафаў. У Віцебску працягваюцца суды над абаронцамі незалежнасці

24 студзеня ў Віцебску адбыліся два адміністрацыйныя працэсы над удзельнікамі акцый у падтрымку незалежнасці Беларусі. Суд Чыгуначнага раёну на 25 базавых велічынь аштрафаваў віцябляніна Аляксандра Якушкова, а Віцебскі раённы суд пакараў штрафам у памеры 30 базавых Алену Янушкоўскую.

27 студзеня

Мінск, суд Цэнтральнага раёна

9.15 - Лявон Баршчэўскі, ч. 1 арт. 23.34 КаАП (працяг суда па дапрацаванай справе);

9.15. Пятро Садоўскі.  ч. 1 арт. 23.34 КаАП (працяг суда па дапрацаванай справе);

Мінск, суд Ленінскага раёна

10.00 - Дзмітрый Казлоў (блогер "Шэры кот"), ч. 3 арт. 23.34 КаАП (суд за акцыю ў Мінску 8 снежня)

10.00 - Мікалай Статкевіч, ч. 3 арт. 23.34 КаАП (суд за ўдзел у акцыі 20 снежня). Суддзя - Аляксей Кісляк.

12.00 - Андрэй Кудзік, ч. 3 арт. 23.34 КаАП (суд за акцыю ў Мінску 8 снежня)

Мінск, суд Партызанскага раёна

11.00 - Вячаслаў Сіўчык, арт. 23.34 КаАП (працяг суда за акцыю ў Мінску 8 снежня). Суддзя - Анатоль Барысёнак.

Мінск, суд Першамайскага раёна

11.00 - Дзіяна Серадзюк, ч. 3 арт. 23.34 КаАП (суд за ўдзел у акцыі 20 снежня ў Мінску).

Гомель, суд Чыгуначнага раёна

16.30 - Барыс Анікееў, ч. 1 арт. 23.34 КаАП (суд за ўдзел у акцыі 20 снежня). 

28 студзеня

Мінск, суд Мінскага раёна

09.15 - Ілля Дабратвор, ч. 3 арт. 23.34 КаАП (суд за акцыю ў Мінску 20 снежня)

Мінск, суд Партызанскага раёна

09.30 - Вячаслаў Сіўчык, ч. 3 арт. 23.34 КаАП (працяг суда за акцыю ў Мінску 20 снежня). Суддзя - Анатоль Барысёнак.

Шклоў, суд Шклоўскага раёна

10.00 - Рыгор Кастусёў, ч.1 арт. 23.34 КаАП (суд за акцыю ў Мінску 20 снежня)

Віцебск, суд Чыгуначнага раёна 

10.00 - Наталля Спірыдонава, ч. 1 арт. 23.34 КаАП (суд за ўдзел у акцыі ў Віцебску 29 снежня)

Столін, суд Столінскага раёна

10.00 - Сяргей Неўдах, ч. 1 арт. 23.34 КаАП (суд за акцыю ў Мінску 20 снежня)

29 студзеня

Мінск, суд Партызанскага раёна

09.30 - Вячаслаў Сіўчык, арт. 23.34 КаАП (працяг суда). Суддзя - Наталля Дзядкова.

30 студзеня

Мінск, суд Партызанскага раёна

10.30 - Вячаслаў Сіўчык, арт. 23.34 КаАП (працяг суда). Суддзя - Іван Неўмяржыцкі.

Віцебск, суд Чыгуначнага раёна

10.00 - Таццяна Севярынец, арт. 23.34 КаАП (суд за ўдзел у акцыі 29 снежня)


Таксама позвы у суд за ўдзел у акцыях за незалежнасць чакаюць:

  • Палітык Мікалай Статкевіч. На яго складзены пратакол за ўдзел за заклікі да акцыі 20 снежня.
  • Сябра БСДП Алесь Абрамовіч – за 20 снежня.
  • Актывістка з Віцебску Алена Янушкоўская. На яе складзены яшчэ пратаколы за ўдзел у акцыях 20 і 21 снежня ў Мінску.

Па падліках праваабаронцаў “Вясны”, за снежань і студзень у краіне адбылося больш за 160 судовых пасяджэнняў, дзе судзілі актывістаў за ўдзел у акцыях 7,8,20 і 21 снежня. На 24 студзеня агульная сума штрафаў, атрыманых удзельнікамі акцый, склала 119772,5 рублёў (больш за 56500$)11 чалавек асуджаны агулам на 300 сутак арышту

 

Амаль на 100 тысяч рублёў аштрафаваны ўдзельнікі акцый за незалежнасць. Заклікаем ім дапамагчы!

Праз пяць дзён пасля старту кампаніі BY_Help для дапамогі рэпрэсаваным за акцыі ў падтрымку незалежнасці ўжо сабрана больш за 18000 долараў. Гэтыя грошы пойдуць на аплату штрафаў і ўтрымання на сутках асуджаных актывістаў.


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96 

 

http://spring96.org/be/news/95739

Архіў

Красавік 2020
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930

Відэа

праваабарончыя сайты