Навіны

Абласны суд: 5 скаргаў - 5 адмоваў (фота)

24 студзеня Гарадзенскі абласны суд прадказальна адкінуў касацыйную скаргу грамадскага актывіста Сяргея Верамеенкі. Напомнім, што скарга была пададзена на незаконны штраф, да якога Верамеенка быў засуджаны 20 снежня мінулага году судом Ленінскага раёну Гародні. Тады суддзя Дзмітрый Бубенчык аштрафаваў Верамеенку на 30 базавых велічынь.

Касацыйную скаргу Верамеенкі разглядаў зноў іншы суддзя - на гэты раз Мікалай Рачынскі. Верамеенка заявіў хадайніцтва пра тое, каб суддзя дазволіў весці відэаздымку ўсім, паколькі яе вёў суд. Суддзя не задаволіў хадайніцтва.

Тады Верамеенка заявіў хадайніцтва пра адвод суддзі. Рачынскі пайшоў "раіцца" у свой пакой. У гэты час прысутны на паседжанні Мікалай Салянік і яго сябра Валерый Куляеў, якія ў ліку іншых прыйшлі падтрымаць Верамеенку, заклеілі сабе раты скотчам.

Вярнуўшыся, Мікалай Рачынскі адхіліў заяўлены Верамеенкам адвод. Пасля гэтага ён зачытаў сутнасць скаргі. Верамеенка, атрымаўшы слова, заявіў, што гэта ніякі не суд, што суддзя не можа працаваць нармальна і сумленна выконваць свае абавязкі. Грамадскі актывіст сказаў, што ён не збіраецца рассыпаць тут перлы, прапанаваў Рачынскаму ісці ў свой пакой піць гарбату і хутчэй агучыць сваю пастанову. Чалавек у мантыі пайшоў.

Вярнуўшыся хвілін праз 15, суддзя абвесціў, што не задавальняе скаргу. У гэты час Верамеенка і Салянік сталі спяваць гімн "Мы выйдзем шчыльнымі радамі". На тым усё і завяршылася.

Такім чынам абласны суд (старшыня Аляксандр Корзун) чакана не задаволіў аніводную з 5 паданых касацыйных скаргаў гарадзенскіх грамадскіх актывістаў, аштрафаваных за акцыю ў падтрымку незалежнасці Беларусі.

Архіў

Ліпень 2020
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Відэа

праваабарончыя сайты