Навіны

Саляніка ўтрымлівалі ўсю ноч у ІЧУ і РАУСах, а з раніцы асудзілі

Мікалая Саляніка, якога забралі з будынку Гарадзенскага абласнога суда людзі ў чорным і з маскамі на тварах, цэлую ноч утрымлівалі ў РАУСах і ІЧУ. І гэта нягледзячы на тое, што Салянік сардэчнік і інвалід другой групы.

Яму тры разы выклікалі хуткую дапамогу, адзін раз у будынак суда, другі раз у РАУС Ленінскага раёна Гародні, трэці раз у ІЧУ, бо актывісту было кепска. Але не адпусцілі. А з ранку яго завезлі зноў у РАУС Кастрычніцкага раёна, куды прыехаў суддзя, і там на месцы асудзілі за хуліганства і прысудзілі яму 15 базавых велічынь.

– Я ім казаў, што не ўзяў усіх лекаў, якія мне трэба піць, – тлумачыць Мікалай Салянік. – Бо я, як інвалід другой групы не мог сабе ўявіць, што мяне закрыюць у ІЧУ ў парушэнне заканадаўства. Але і гэта не падзейнічала. У мяне не было харчавання. Я не мог спаць, бо мяне увесь час перамяшчалі з месца на месца, мне рабілася некалькі раз кепска, і тады выклікалі хуткую. Але не адпусцілі. Напачатку мяне завезлі ў РАУС Кастрычніцкага раёна. Пасля ў РАУС Ленінскага. Як прайшло тры гадзіны пасля затрымання, я настойваў, каб мне хоць бы растлумачылі, што яны робяць, бо далей утрымліваць мяне незаконна. Але не адпусцілі. Як мяне прывезлі ў ІЧУ, я зноў сказаў, што гэта незаконна. Там доўга разбіраліся, відаць не хацелі мяне браць. Але каля трох ночы, відаць, ім прывялі добрыя аргументы, чаму мяне трэба закрыць у ІЧУ. А ўжо ў сем ранку павезлі ў Кастрычніцкі РАУС, куды і прыехаў суддзя. А я ўжо быў без сілаў, і памятаю, што пакаралі мяне яшчэ на 15 базавых у дадатак да 45 ранейшых. Моцна ў нас караюць за любоў да радзімы!

Нагадаем, што Мікалая Саляніка забралі з будынку Гарадзенскага абласнога суда, дзе быў разгляд яго скаргі на рашэнне Кастрычніцкага суда Гародні, які асудзіў яго за акцыю “За Незалежнасць” на 45 базавых велічынь штрафу. У судзе Салянік прыкаваў сябе ў знак пратэсту ланцугом да стойкі, абвесціў галадоўку, пакуль не будзе справядлівага суда. Адтуль яго забралі людзі з маскамі на тварах пасля таго, як ланцуг перакусілі адмысловай прыладай супрацоўнікі МНС.

Зараз Мікалай Салянік прыехаў дахаты.

Архіў

Красавік 2020
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930

Відэа

праваабарончыя сайты