Навіны

Дагэтуль невядома што сталася з Мікалаем Салянікам

Апошні раз гарадзенскага актывіста Мікалая Саляніка бачылі 21-га студзеня ў 18.15 ў залі Гарадзенскага абласнога суда, дзе разглядалася яго скарга на рашэнне Кастрычніцкага суда Гародні, які прыcудзіў актывіста да штрафу на неверагодна вялікую суму 1147,5 рублёў (45 базавых велічынь). Яго асудзілі за падрыхтоўку і ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве 15-га снежня, калі гарадзенцы выйшлі на вулічную акцыю “За Незалежнасць”, пратэстуючы супраць паглыбленай інтэграцыі Беларусі з Расеяй.

У Гарадзенскім абласным судзе Мікалай Салянік учыніў перфоманс. Ён накінуў на сябе бела-чырвона-белы сцяг, прыкаваў сябе ланцугамі да стойкі ў залі суда, абвесціў галадоўку, пакуль не будзе справядлівага суда. Таксама ён пачапіў на плечы партрэт кіраўніка краіны і пастрыг галаву ў краты. Там жа Мікалай зачытаў спісы загінулых у вайну сваякоў і задаў пытанне, чаму яго цяпер судзяць за тое, за што яны загінулі – за Незалежнасць Радзімы.

Ланцуг прыйшлося раскусваць з дапамогай службы МНС. Таксама Саляніку прыйшлося выклікаць хуткую, бо ён сардэчнік, інвалід другой групы і яму стала кепска. А пасля прыляцелі людзі ў чорным з маскамі на тварах з прадстаўнікамі міліцыі ў цывільным і імгненна з бачнай натрэніраванасцю ў гэтым аспекце адрэзалі Мікалая ад прысутных актывістаў і журналістаў, забралі Саляніка з сабой, павёўшы яго ў тыя ж дзверы будынку суда з якіх выскачылі.

Напачатку міліцыя, куды тэлефанавалі сваякі, адказвала, што актывіст у іх. На яго нібыта складаюць адміністрацыйны пратакол за хуліганку. Больш ніякай інфармацыі не давалі. Аднак прайшлі ўсе тэрміны, і Мікалай Салянік не з’явіўся, і дзе ён быў цэлую ноч незразумела. З слоў сваякоў, ён яшчэ можа знаходзіцца ў Ленінскім РАУСе Гародні, куды яго забралі. Калі так, то чаму ён там так доўга і якія падставы яго там трымаць там усю ноч застаюцца невядомымі.

Архіў

Красавік 2020
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930

Відэа

праваабарончыя сайты