Навіны

21 студзеня разгляд скаргі Мікалая Саляніка

21 студзеня ў Гарадзенскім абласным судзе адбудзецца разгляд касацыйнай скаргі Мікалая Саляніка, грамадска-палітычнага актывіста, які быў аштрафаваны за акцыю салідарнасці, што прайшла ў Гародні 15 снежня. Скаргу Саляніка пачнуць "разглядаць" а 16.30 у абласным судзе, што па вуліцы Карбышава.

Напомнім, што раней суддзя суда Кастрычніцкага раёну Алена Тоўсцік-Самойла аштрафавала Саляніка паводле двух пратаколаў пра нібыта адміністрацыйныя правапарушэнні ажно на 45 базавых велічынь.

Разгляд скаргі Сяргея Верамеенкі перанесены з 23 студзеня на 24 студзеня на 10 гадзін раніцы. Калі адбудзецца разгляд касацыйнай скаргі Вадзіма Саранчукова, пакуль невядома.

Раней абласны суд прадказальна не задаволіў аналагічныя скаргі Ежы Грыгенчы і Уладзіміра Арцымана

Архіў

Красавік 2020
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930

Відэа

праваабарончыя сайты