Навіны

Гародня: Разгляд касацыйнай скаргі Сяргея Верамеенкі перанесены

Гарадзенскі абласны суд па незразумелай прычыне перанёс разгляд касацыйнай скаргі актывіста БХД з Гародні Сяргея Верамеенкі. Разгляд скаргі мусіў адбыцца 23 студзеня а 14:30.

Распавядае Сяргей Верамеенка: – Прыйшла мне СМС-ка з абласнога суда, пра тое, што пасяджэнне па дадзенай скарзе пераносіцца на 24 студзеня на 10 гадзін раніцы. Прыйшлося ім ператэлефаноўваць, каб даведацца па якой прычыне. Сказалі: „Нічога страшнага, не хвалюйцеся, яшчэ атрымаеце дадаткова ліст”. Напачатку мне прыйшоў ліст з позвай, у якой было пазначана, што 23-га.

На думку актывіста, абласныя суды нічога не вырашаюць:

– У СМС паведамлялася, што 23-га пасяджэнне, але па нейкіх прычынах яны перанеслі на 24-га. Добра, 24-га дык 24-га, усё роўна гэта фармальнасць, якая нічога не вырашае. Гэта проста чарговая прыступка, каб абскардзіць дзеянні суда першай інстанцыі ў КПЧ.

Цягам бліжэйшага тыдня павінен адбыцца разгляд касацыйнай скаргі яшчэ аднаго гарадзенскага актывіста – прадстаўніка БНК па Гарадзеншчыне Міколы Саляніка. Калі адбудзецца разгляд касацыйнай скаргі кіраўніка ПБНФ па Гарадзеншчыне Вадзіма Саранчукова пакуль не вядома, бо актывіст не атрымаў з абласнога суда ніякіх паведамленняў.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/garodnya-razglyad-kasatsyjnaj-skargi-sya/

17.01.2020
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Красавік 2020
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930

Відэа

праваабарончыя сайты