Навіны

20 гадоў таму ў Гародні прайшла сустрэча беларускіх камбатантаў (фота)

20 гадоў таму ў Гародні прайшла сустрэча беларускіх камбатантаў, былых вязняў савецкіх канцлагераў. Арганізавала сустрэчу гарадзенская філія партыі Грамада. Адным з ініцыятараў і арганізатараў сустрэчы быў Зміцер Кісель.

16 студзеня 2000 года ў горад над Нёманам прыехалі беларускія патрыёты, былыя вязні з розных гарадоў Беларусі. На сустрэчы прысутнічалі Пятро Рашэтнік, Іван Дутка, Мікола Канаш, Кастусь Рамановіч, Генадзь Пяткевіч, Алег Табола, Вера Касмовіч, Надзея Дземідовіч, Павел Жук, іншыя вядомыя беларусы. якіх пераследавала сталінская карная сістэма.

 

На сустрэчы выступалі таксама легендарны Алесь Белакоз, гарадзенскі дзіцячы гурт "Дударыкі" пад кіраўніцтвам незабыўнага Яўгена Петрашэвіча, Андрэй Мельнікаў выконваў песні пад гітару. 

Архіў

Красавік 2020
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930

Відэа

праваабарончыя сайты